Аляксей Уладзіміравіч Ягораў (нар. , Новасакольнікі, , РСФСР) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з 2021 года.

Біяграфія У 1990—1995 гадах навучаўся ва Украінскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі па спецыяльнасці «Правазнаўства», атрымаў кваліфікацыю «Юрыст». У 1995—1997 гадах працаваў у Віцебскім філіяле МІПСА: загадчыкам кафедры прававых дысцыплін, дэканам юрыдычнага факультэта. У 1997—2014 гадах працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце: старшым выкладчыкам кафедры правазнаўства, в.а. дэкана юрыдычнага факультэта. У 1999 годзе абараніў дысертацыю кандыдата юрыдычных навук. У 2000—2014 гадах дэкан юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2014—2020 гадах рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. 29 ліпеня 2021 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве ПП НС.

Ягораў абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі параўнальнага права (Парыж), з’яўляецца членам кваліфікацыйнай калегіі , старшынёй савета віцебскага абласнога аддзялення Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, лаўрэатам юрыдычнай прэміі «Феміда» за падрыхтоўку кадраў і высокія дасягненні ў галіне прававога выхавання.

Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Навуковая дзейнасць У 1999 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук, у 2001 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Права».

Доктарская дысертацыя абаронена ў Маскоўскім дзяржаўным юрыдычным універсітэце імя А. Я. Кутафіна (2019). Па выніках пераатэстацыі пастановай Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2022 года № 11 прысуджана вучоная ступень доктара юрыдычных навук. У 2023 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

Аляксей Ягораў — заснавальнік навуковай школы параўнальнага правазнаўства ў Рэспубліцы Беларусь. Эксперт у галіне комплекснага даследавання тэарэтычна-метадалагічных праблем параўнальнага правазнаўства, а таксама пытанняў рэалізацыі замежнага прававога досведу ў розных прававых сістэмах сучаснасці з дапамогай прававой рэцэпцыі.

Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі параўнальнага права.

Ганаровы доктар Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі.

Намеснік старшыні экспертнай рады ВАК Рэспублікі Беларусь па юрыдычнай галіне навукі.

Старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання па эканамічнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Член Каардынацыйнай навукова-метадычнай рады вучэбна-метадычных аб’яднанняў у сферы вышэйшай адукацыі.

Аляксей Ягораў уваходзіць у склад вучонага савета Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйных калегій некалькіх беларускіх і замежных навуковых часопісаў (Веснік Санкт-Пецярбургскай юрыдычнай акадэміі, часопіс «Вышэйшая школа», навукова-практычны часопіс «Право.by»).

Галоўны рэдактар зборніка «Навуковыя працы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта».

Узнагароды Лаўрэат вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда» за падрыхтоўку кадраў і высокія дасягненні ў галіне прававога выхавання (2009 г.) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2019)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2019 года № 801 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2019) Ганаровая грамата Еўразійскай Эканамічнай Камісіі (2022) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2024) і іншыя

Міжнародныя санкцыі 21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Ягораў як намеснік старшыні парламенцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцце новай рэдакцыі Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях ад 1 сакавіка 2021 года, якая санкцыянуе адвольныя арышты і накладае павышаную адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сімволікі. Праз гэту заканадаўчую дзейнасць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю і ў Беларусі, ён нясе адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыіCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021.

6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Ягорава ўнесла і ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions.

Навуковыя працы Егоров, А. В. Введение в теорию сравнительного правоведения : монография / А. В. Егоров. — Новополоцк : ПГУ, 2007. — 191 с. Егоров, А. В. Теоретико-методологические основания сравнительного правоведения : монография / А. В. Егоров. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2014. — 207 с. — Библиогр.: с. 184—206. Егоров, А. В. Белорусская правовая система на современной юридической карте мира / А. В. Егоров. — Киев-Львов : ЛУВС, 2012. — 34 с. Егоров, А. В. Сравнительное правоведение : (теоретико-методологические основания) / А. В. Егоров. — Москва : LAMBERT Academic Publishing, 2013. — 297 с.

Крыніцы

Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Кандыдаты юрыдычных навук Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэканы юрыдычнага факультэта ПДУ Катэгорыя:Рэктары БДЭУ Катэгорыя:Імігранты Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС