Палы́кавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Палыкавічы.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Мікалаеўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
22 ліпеня 1960 года цэнтр Мікалаеўскага сельсавета перанесены ў вёску Палыкавічы, сельсавет перайменаваны ў ПалыкавіцкіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3992 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,9 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 5563 чалавекі.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Насельніцтва, 2009 Гаспадаркі, 2007 Бярозаўка вёска 69 62 25 Днепр пасёлак 44 39 17 Калінавая вёска 219 196 86 Камінтэрн вёска 236 234 93 Краснаполле 2 вёска 48 52 19 Купёлы вёска 227 231 95 Мікалаеўка 1 вёска 220 203 98 Мікалаеўка 2 вёска 580 628 238 Мікалаеўка 3 вёска 136 132 63 Палавінны Лог вёска 271 311 118 Палыкавіцкія Хутары пасёлак 174 123 65 Палыкавічы аграгарадок 1572 1615 572 Палыкавічы 2 вёска 133 148 74 Сенькава пасёлак 21 18 9 Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Саломенка — вёска.
Славутасці Палыкавіцкая крыніца — крыніца, помнік прыроды рэспубліканскага значэння
Вядомыя асобы Віктар Аляксандравіч Грамыка (1923—2019) — беларускі жывапісец, педагог, прафесар, народны мастак Беларусі, нарадзіўся ў вёсцы Сенькава. Т. С. Зубарава (1916—1994) — Герой Сацыялістычнай Працы, нарадзілася ў вёсцы Мікалаеўка 2. Р. А. Пускін (1929—1978) — механізатар, Герой Сацыялістычнай Працы, нарадзіўся ў вёсцы Палыкавічы 1. Іван Міхайлавіч Саламонікаў (1918—1944) — удзельнік Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войн, Герой Савецкага Саюза (1940), нарадзіўся ў вёсцы Трыбухі. Ілья Васільевіч Сяргееў (1909— ) — старшыня калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы (1958), нарадзіўся ў вёсцы Краснаполле. Ягор Арцёмавіч Юрчанка (1919—1981) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), нарадзіўся ў вёсцы Палыкавічы 1.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе