Біхач (, ) — горад, з навакольнымі паселішчамі складае абшчыну Град Біхач () ў паўночным захадзе Босніі і Герцагавіны на рацэ Уна (правы прыток Савы). Адміністрацыйны цэнтр Унска-Санскага кантона Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.

Геаграфія thumb|left|Рака Уна ў Біхачы

Горад Біхач размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Босніі і Герцагавіны на абодвух берагах ракі Уна, і з’яўляецца гаспадарчым, адміністрацыйным і культурным цэнтрам Унска-Санскага кантона. На захадзе абшчына мяжуе з наступнымі харвацкімі абшчынамі: Доньі-Лапац і Плітвічка-Езера-Карэніца, на поўначы — з абшчынай Цазін, на ўсходзе — Босанска-Крупа і Босанскі-Петровац, на поўдні — з абшчынай Дрвар.

Насельніцтва Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва ў населеным пункце Біхач склала 39 690 чалавек, ва ўсёй гарадской абшчыне — 56 261 чалавекПопис становништва, домаћинстава и станова у Босни и Херцеговини 2013 на територији Републике Српске — Прелиминарни резултати, Републички завод за статистику, Бања Лука, 2013. .

Склад насельніцтва ў межах сёння існуючай тэрыторыі абшчыны Біхач: 2013 Баснійцы — 49 550 (88.07 %) Харваты — 3 265 (5.8 %) Сербы — 910 (1.61 %) Іншыя — 2,536 (4.5 %)

1991 Мусульмане — 46 737 (66,08 %) Сербы — 12 689 (17,94 %) Харваты — 5 580 (7,9 %) Югаславы — 4 356 (6,15 %) Іншыя — 1 370 (1,95 %)

1981 Мусульмане — 40 041 (61,09 %) Сербы — 11 093 (16,92 %) Харваты — 5 855 (8,9 %) Югаславы — 8 003 (12,2 %) Іншыя — 246 (0,37 %)

Гаспадарка У былой Югаславіі Біхач быў сярод гарадоў з развітой прамысловасцю, прагрэс якой вызначаўся ў першую чаргу такімі прадпрыемствамі, як Kombiteks, Krajinametal і Polietilenka. Сёння Біхач — адзін з найбуйнейшых вытворцаў піва ў краіне. Тут таксама існуюць малочныя прадпрыемствы, вытворчасць халадзільнікаў. Значны ўдзел у эканоміцы абшчыны, дзякуючы ўрадлівым глебам, займае і сельская гаспадарка. Развіваецца водны турызм на рацэ Уна.

Гарады-пабрацімы

Катэгорыя:Гарады Федэрацыі Босніі і Герцагавіны