На́ча — рака ў Беларусі, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Назва Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Даследчыкі мяркуюць аб яе балцкім або славянскім паходжанні.

Гідраграфія Даўжыня 17,5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Падбярэззе, вусце за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Нежыцы. Рэчышча каналізаванае. У вёсцы Кішчына Слабада на рацэ створана сажалка (плошча 6,8 га).

Каля ракі вёскі Падбярэззе, Стралкаўцы, Кішчына Слабада, Вільянова, Нежыцы, аграгарадок Хаўхоліца.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна