Барыс Цыганкоў (нар. , , Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца раменскага «Сатурна».

Клубная кар’ера З’яўляецца выхаванцам акадэміі маскоўскага «Спартака», з 2015 года пачаў выступаць за моладзевы склад клуба. У гэты час паведамлялася аб цікавасці да паўабаронцы з боку амстэрдамскага «Аякса». У 2017 годзе ў складзе моладзевай каманды «Спартака» стаў пераможцам першыства Расіі. З ліпеня 2017 года адначасова таксама выступаў за фарм-клуб «Спартак-2» у ФНЛ, дзе правёў дзевяць матчаў.

У сакавіку 2018 года падпісаў аднагадовы кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб.

У красавіку 2019 года далучыўся да «Акадэміі футбола Краснадарская края», а ў ліпені таго ж года стаў іграком «Каломны». Сезон 2020/21 правёў у складзе «Смаленска», а ў ліпені 2021 года далучыўся да велікалуцкага клуба «Лукі-Энергія».

У лютым 2022 года папоўніў склад раменскага «Сатурна».

Міжнародная кар’ера У складзе юнацкай зборнай Расіі (да 17 гадоў) у 2015 годзе выступаў на чэмпіянаце Еўропы, дзе заваяваў бронзавыя медалі, пазней таксама гуляў на чэмпіянаце свету. У 2015—2016 гадах гуляў за юніёрскую зборную (да 19 гадоў).

Дасягненні Бронзавы прызёр юнацкага чэмпіянату Еўропы (да 17 гадоў): 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Сатурн Раменскае Катэгорыя:Ігракі ФК Лукі-Энергія Вялікія Лукі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Смаленск Катэгорыя:Ігракі ФК Каломна Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак-2 Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква