Эймунтас Някрошус (; ) — літоўскі тэатральны рэжысёр.

Біяграфія Нарадзіўся 21 лістапада 1952 года ў сялянскай сям’і. У васемнаццаць гадоў паступіў у Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю, праз год паступіў у Маскве ў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва на рэжысёрскае аддзяленне да А. А. Ганчарова.

Пасля заканчэння вучобы працаваў у Ковенскім драматычным тэатры (1979—1980), пасля чаго працаваў у Вільні ў Дзяржаўным маладзёжным тэатры Літвы (1978—1992). У 1998 годзе стварыў свой тэатр «Мяно фортас». Нязменнымі мастакамі спектакляў Някрошуса з’яўляліся яго жонка Надзея Гульцяева (1949—2025) і сын Марыус Някрошус (нар. 1976).

Памёр 20 лістапада 2018 года ў Вільні. Пахаваны ў Шылава.

Прызнанне і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Літоўскай ССР (1983) Дзяржаўная прэмія СССР (1987) Прэмія Балтыйскай асамблеі (1994) Нацыянальная прэмія Літвы па культуры і мастацтву (1997) Літоўская Нацыянальная прэмія прагрэсу (2008)

Крыніцы

Спасылкі Сайт тэатра «Мяно Фортас»

Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Літвы