Уладзімір Мікалаевіч Пе́ратц (; 2 (14) сакавіка 1870—24 верасня 1935) — рускі філолаг, гісторык літаратуры. Зрабіў вялікі ўнёсак у даследаванне старой украінскай і беларускай літаратуры, у прыватнасці, упершыню апублікаваў «Камедыю» Каятана Марашэўскага.

Біяграфія Уладзімір Ператц нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу, скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1893). Быў прафесарам у Кіеве (з 1903), пасля ў Саратаве (1914—1917). У 1934 арыштаваны ў Ленінградзе па «справе славістаў», выключаны з Акадэміі Навук і высланы на тры гады ў Саратаў. Памёр у ссылцы ў наступным годзе. Рэабілітаваны ў 1957.

Літаратура Шаповал, А. Володимир Миколайович Перетц як вчений-українознавець, дослідник рукописної та книжкової спадщини у світлі епістолярних джерел : монографія. Київ : НБУВ, НАН України, 2020. 596 с. Шаповал А. І. Переслідування академіка В. М. Перетца та критика його філологічної школи на початку 1930-х років (за архівними документами). Рукописна та книжкова спадщина України. Київ, 2020. Вип. 25. С. 52–68. DOI: 10.15407/rksu.25.052 Шаповал А. Шлях В. М. Перетца до Університету святого Володимира в Києві: епістолярний дискурс (до 150-річчя від дня народження вченого). Київські історичні студії: науковий журнал. Київ, 2020. № 1 (10). С. 134—142. DOI: 10.28925/2524-0757.2020.1.18