Курэнас (, ) — парусная драўляная рыбацкая пласкадонная лодка, якая выкарыстоўвалася ў Куршскім заліе да другой паловы XX веку. Даўжыня курэнаса магла дасягаць чатырнаццаці метраў. Лодкі былі пласкадоннымі, а іх асадку складала прыкладна сорак сантыметраў. Гэтыя характарыстыкі тлумачацца асаблівасцямі мелкаводнага Куршскага заліва. Курэнасы будаваліся з дуба.
Куршскія вымпелы
Цікавай асаблівасцю курэнасаў былі гэтак званыя «куршскія вымпелы» (), якія умацоўваюцца на адзінай мачце флюгеры. У кожнай вёскі быў свой флюгер. Гэтыя знакі былі у 1844 годзе рыбалоўным інспектарам Эрнстам Вільгельмам Беербамам у мэтах спрашчэнні кантролю над выконваннем правідлаў рыбалоўства. Паступова рыбакі сталі прыкрашваць флюгеры-вымпелы разнымі ўпрыгожваннямі. К пачатку дваццатага веку куршскія флюгеры сталі турыстычным сувенірам.
Сучасныя курэнасы Курэнасы зніклі пасля Другой Сусветнай вайны, але ў пачатку XXI ст. музеі Клайпеды (Літва) і Калінінграда адрадзілі гэтыя судны. Першым стаў курэнас, пабудаваны Марскім музеем Клайпеды і спушчаны на ваду 11 ліпеня 2001 года. У адпаведнасці з традыцыяй ён атрымаў абазначэнне SUD-1 (ад Suderspitze, нямецкай назвы вёскі, на месцы якой цяпер знаходзіцца марскі музей).
Катэгорыя:Культура Літвы Катэгорыя:Рыбалоўныя судны