Акадэмія навук Абхазіі () — цэнтр фундаментальнай навукі, вышэйшая навуковая арганізацыя Абхазіі. Арганізаваная на падставе пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія ад 13 снежня 1993 № 83-с і ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Абхазія «Аб утварэнні Акадэміі навук Рэспублікі Абхазія» ад 26 сакавіка 1997. Выбары ў склад Акадэміі навук былі праведзеныя 30 кастрычніка 1997 аб’яднаным Навуковым саветам разавага функцыянавання.

Прэзідэнтам Акадэміі навук Абхазіі з 1997 года з’яўляецца Шота Арыстава.

Структура Навуковая арганізацыяГорадАсноўныя кірункі дзейнасціАбхазскі інстытут гуманітарных даследаванняўСухумгісторыя, краязнаўства, літаратура, мовазнаўстваНавукова-даследчы інстытут эксперыментальнай паталогіі і тэрапііСухуммедыцына, прыматалогіяСухумскі фізіка-тэхнічны інстытутАгудзераатамная энергетыкаНавукова-даследчы Цэнтр курорталогіі і нетрадыцыйнай медыцыныСухуммедыцына, курорталогіяГідрафізічны інстытутСухумгідралогіяНавукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркіСухум, Гульрыпшсельская гаспадаркаНавукова-даследчы інстытут батанікіСухумбатаніка

Катэгорыя:Абхазія Абхазія