thumb|Шляхціц Станіслаў Антоні Шчука ў прадстаўнічым традыцыйным чырвоным кунтушы. Каля 1735—1740, невядомы аўтар, , галерэя Кунтушовы строй — мужчынскі касцюм шляхты і багатага мяшчанства ў ВКЛ у XVII — пачатку XIX стагоддзя, галоўнымі часткамі якога з’яўляліся кунтуш і жупан.
Гісторыя
Лічыцца, што кунтушовы строй сфарміраваўся ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя і да пачатку XIX стагоддзя эвалюцыяніраваў у адпаведнасці з модай. Нязменнымі заставаліся спалучэнне ў комплексе дзвюх прадметаў адзення, падпярэзванне тканым поясам, пераважнае прызначэнне як святочнага, выхаднога ўбрання.
У XVIII стагоддзі, калі ў Рэчы Паспалітай справы ішлі не вельмі, слуцкі пояс і кунтушовы строй былі сінонімамі патрыятызму і сармацкага духу«У адзенні мы не адставалі ад Парыжу і Вены». Модныя «лукі» хіпстараў Рэчы Паспалітай.
Апісанне
У аснове кунтушовага строю ляжала ўсходняя традыцыя двайной вопраткі. Акрамя ўласна кунтуша і жупана ён быў дапоўнены падкрэслена дарагімі, шыкоўнымі элементамі. У комплекс уваходзілі высокія жаўтавата-вохрыстых тонаў саф’янавыя боты, шапка, ювелірнай работы сярэбраныя ці залатыя гузікі, брошы-засцежкі з каштоўнымі камянямі, на галаўны ўбор, тканы пояс і шабля. Кожная з такіх дэталяў не толькі мела характэрны выгляд, прызначэнне, але дапасоўвалася да ўсяго строю па форме, дэкору і колеру, складаючы разам завершаны ансамбль.
Літаратура
Кунтушова-жупановы строй, балы і вяселлі / Ганна Барвенава // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 25―27 красавіка 2014 г.) / [рэдкалегія: В. Р. Языковіч (старшыня) і інш.]. — Мінск, 2014. — С. 95―99
Катэгорыя:Беларускі касцюм Катэгорыя:Польскі касцюм Катэгорыя:Шляхта Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Культура Вялікага Княства Літоўскага