Лявон (Леў) Маджарскі, Лявон Маджаранц (; каля 1740, Стамбул — 1811, Слуцк) — ткач, мастак, кіраўнік і арандатар Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоўЛазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 126..

Біяграфія Сын Яна Маджарскага і яго жонкі Армінэ. Нарадзіўся ў Стамбуле, пасля пераехаў з бацькамі ў Слуцк.

Навучыўся ткацкай справе ў бацькі і заняўся сямейнай справай. Працаваў на Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў, пазней стаў яе арандатарам, а потым і кіраўніком. У 1793 годзе там было 28 станкоў розных тыпаў і 60 супрацоўнікаў. Але дзейнасць «персіярні» ўжо не набірала тыя абароты, як калісьці. Мода на слуцкія паясы адчувальна знізілася. У 1795 годзе Лявон вырашыў адмовіцца ад фабрыкі, але з-за агульнай неўрэгуляванасці радзівілаўскіх спраў яму давялося займацца ёй да 1807 года. У якасці расплаты па запазычанасцях Маджарскія займелі маёнтачак Манькаў.

У 1790 годзе падчас Вялікага сойма Лявон Маджарскі атрымаў шляхецкую годнасць за немалыя заслугі перад Айчынай і 500 дукатаў. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў у 1791 годзе яму герб «Дар». Праўда, адсутнасць афіцыйнай набілітацыі не замінала Маджарскім пісацца шляхтай яшчэ ў 1770-я гг.

Палітычныя ўмовы, якія неспрыяльна склаліся для Польшчы, прымусілі Лявона Маджарскага спачатку згарнуць вытворчасць напалавіну, а затым, у 1792 годзе, зусім ад яе адмовіцца.

Памёр у Слуцку ў 1811 годзе, быў пахаваны побач з бацькам у тамтэйшых бернардзінаў.

Творчасць

Стварыў новую сістэму дэкаратыўнага аздаблення сярэднікаў, бардзюраў і галоў паясоў са складанай, шматколернай арнаментацыяй; распрацаваў і відазмяніў вырашэнне галоў паясоў з выявамі букетаў, вазонаў.

Дазваляў сваім палітычным сімпатыям адбівацца на прадукцыі Слуцкай персіярні. Пасля знішчэння аўтаноміі Літвы, у склад якой уваходзілі і беларускія землі, і поўнага аб’яднання яе з Польшчай Слуцкая фабрыка выпусціла паясы з меткай у выглядзе польскага дзяржаўнага герба — аднагаловага арла з каронай. Адмена канстытуцыі 3 мая 1791 года была адзначана выпускам зялёных паясоў, затканых серабром. Зялёны колер сімвалізаваў надзею і месяц май. Такія паясы насіліся прыхільнікамі канстытуцыі ў знак пратэсту і называліся «пазітыўкамі». Пасля II падзелу Рэчы Паспалітай гэтыя зялёныя паясы былі забаронены.

Сям’я Ажаніўся 29 чэрвеня 1768 года ў слуцкім касцёле з Марыянай са Станішэўскіх, прадстаўніцай дробнага шляхецкага роду са СлуччыныЗміцер Юркевіч. Дакументальныя крыніцы да радаводу Станіслава Манюшкі. У шлюбе з ёй нарадзіўся сын Антон-Ігнат, ахрышчаны 15 мая 1770 года, яго хроснымі сталі дзед Ян Маджарскі і Алена Станкевіч. Праз год, 25 траўня 1771 года, быў ахрышчаны другі сын — Ян-Францішак, 23 сакавіка 1773 — Разалія-Язафата, а 25 жніўня 1774 — Анжэла.

Пасля смерці першай жонкі Лявон ажаніўся з Марыяй Латкоўскай, таксама з дробнай слуцкай шляхты, якая яшчэ ў XVII ст. вызнавала кальвінскую веру.

Сын Антон 21 чэрвеня 1799 года ў маёнтку Каўпеніца пад Баранавічамі ажаніўся з Тэафіліяй з Алізаровічаў, прадстаўніцай вельмі старога гарадзенскага шляхецкага роду. Яе бацькам быў ротмістр Гарадзенскага павета Францішак-Канстанцін Алізаровіч, які на той момант ужо памёр, у шлюбе з Петранэлай з Кандыбаў ён меў таксама Юзафа, Антона, Францішку, Ганну-Караліну і Юзафату. Петранэла з Кандыбаў пасля смерці мужа пабралася другім шлюбам з Антонам Ваўкавыцкім, гродзенскім гараднічым. Тэафілія памерла маладой ва ўзросце 26 гадоў. Ад яе Антон Маджарскі меў толькі дваіх дзетак. Па ўсей верагоднасці, першай была Альжбета — будучая маці Станіслава Манюшкі, якая з’явілася на свет у 1800 годзе. Яе брат Лявон-Юзаф-Ігнат быў ахрышчаны 20 жніўня 1801 года. Ён застаўся халастым. Вядомы праз свой гумар і востры розум, у 1824 годзе быў абраны межавым суддзёй наваградскага павета. Апошняя згадка яго імя прыпадае на 1859 год.

Сын Ян ажаніўся з Фаўстынай з Корсакаў, таксама шляхцянкай са Случчыны. Жыў папераменна то ў Красевічах, то ў Драгобылі. Ягоны сын Эдвард памёр малым. Дочкі дасягнулі паўналецця і пайшлі замуж. Юзэфа ў шлюбе з Трацэвічам нашчадкаў не мела. Вікторыя (1815—1886) стала жонкай Крушынскага і нарадзіла ад яго пяць сыноў і тры дачкі. Трэцяя дачка, Марыя, выйшла за Юльяна Шпіхальскага, ад якога мела дзяцей. Вікторыя пахаваныя на Кальварыйскіх могілках, дзе ў двайной магіле пахаваныя таксама яе дзеці — Каміла з Крушынскіх Жаба (1848—1892) і Яўген Крушынскі (1852—1904).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Постаці ткацкай справы