Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 (28-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2018 года.

Неўзабаве пасля пачатку турніру ў шэрагі лідараў са значным адрывам выйшлі тры каманды: мазырская «Славія», мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйская «Белшына», якія і павялі асноўную барацьбу за два месцы, якія давалі права на выхад у Вышэйшую лігу. Барацьба паміж лідарамі ішла з пераменным поспехам, вырашальнай аказалася перамога «Славіі» над «Белшынай» у 27 туры (за чатыры туры да канца турніру) з лікам 2:0. Дзякуючы перамозе мазырскі клуб выйшаў на першае месца і за тур да фінішу стаў пераможцам турніру. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння. Другое месца заняў сталічны «Энергетык-БДУ», які таксама трапіў у Вышэйшую лігу.

Склад удзельнікаў Гэтак жа, як і ў сезоне 2017, планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2017 («Прамень» і «Смалявічы-СТІ») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Славія-Мазыр» і «Нафтан». Апошнія клубы Першай лігі 2017 «Асіповічы» і «Нёман-Агра» выбылі з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2018 атрымалі ЮАС і «Чысць».

Аднак у сакавіку 2018 года, пасля выключэння з Вышэйшай лігі «Крумкачоў», месца ў элітным дывізіёне атрымала таксама мінскае «Тарпеда», якое ў сезоне 2017 заняла трэцяе месца ў Першай лізе. Колькасць удзельнікаў Першай лігі 2018 такім чынам скарацілася да 15, і, нягледзячы на магчымасць заняць свабоднае месца клубам Другой лігі («Ашмяны-БДУФК», «Клецк», «Спутнік», «Маладзечна-ДЮСШ-4»), сезон пачаўся ў складзе 15 каманд.

Неўзабаве пасля зацвярджэння складу лігі на сезон была прынята схема ратацыі: па дзе найлепшыя каманды наўпрост пераходзяць з Другой лігі ў Першую і з Першай у Вышэйшую, дзве каманды выбываюць з Вышэйшай у Першую лігу, а з Першай у Другую — адна.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія папоўнілі Першую лігу «Славія» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2017) «Нафтан» (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2017) ЮАС (1-е месца ў Другой лізе 2017) «Чысць» (2-е месца ў Другой лізе 2017)

Клубы, якія пакінулі Першую лігу «Прамень» (1-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу) «Смалявічы-СТІ» (2-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу) «Тарпеда» (3-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу) «Асіповічы» (15-е месца ў Першай лізе 2017, вылет у Другую лігу) «Нёман-Агра» (16-е месца ў Першай лізе 2017, вылет у Другую лігу)

Клубы-ўдзельнікі

КлубГорадМесца ў сезоне 2017СтадыёнУмяшчальнасць Баранавічы Баранавічы 12 «Лакаматыў» 3750 Белшына Бабруйск 5 «Спартак»імя Пракапенкі 37001500 Граніт Мікашэвічы 8 «Палессе», Лунінец 3090 Лакаматыў Гомель 4 «Лакаматыў» 750 Ліда Ліда 14 «Старт»«Юнацтва» 29602965 Нафтан Наваполацк 16 у Вышэйшай лізе «Атлант» 4500 Орша Орша 10 Гарадскі 2582 Славія Мазыр 15 у Вышэйшай лізе «Юнацтва» 5133 Слонім-2017 Слонім 11 «Юнацтва» 2220 Смаргонь Смаргонь 13 «Юнацтва» 3200 Хваля Пінск 7 «Хваля» 3136 Хімік Светлагорск 9 «Папернік»«Хімік» 25001500 Чысць Чысць 2 у Другой лізе Гарадскі, Маладзечна 4800 Энергетык-БДУ Мінск 6 РЦАР-БДУ 1500 ЮАС Жыткавічы 1 у Другой лізе «Цэнтральны» 524

Турнірная табліца

1 З «Граніта» знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.

Вынікі матчаў

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры №ГулецКлубГалы1 Усевалад СадоўскіЭнергетык-БДУ212 Дзмітрый ГомзаБелшына153 Максім СлюсарСлавія13- Яўген ЮдчыцЭнергетык-БДУ135 Дзмітрый БайдукБелшына116 Аляксандр АнуфрыеўСлавія10- Уладзіслаў ВасільеўЭнергетык-БДУ108 Андрэй МіхальчукХімік9- Андрэй СалавейСлонім-20179- Кірыл СідарэнкаЛакаматыў / Белшына9

Крыніца: Football.By

Спасылкі

2018 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2018 годзе Катэгорыя:2018 год у футболе