Зынджырлы́-медрэсэ (, у перакладзе: медрэсэ з ланцугом) — Медрэсэ, якое заснаваў у 1500 годзе хан Менглі I Гірэй у Салачыку (сёння гэта прыгарад Бахчысарая). Гэтае медрэсэ — адзінае ацалелае ў савецкі перыяд гістарычнае медрэсэ ў Крыме. Назву атрымаў з-за ланцуга які вісіць над уваходнымі дзьвярамі, дзякуючы якому кожны, хто ўваходзіць у медрэсэ вымушаны схіляць галаву.
Архітэктура Будынак Зынджырлы-медрэсэ каменны, мае квадратную планіроўку, аднапавярховы, з унутраным панадворкам, дзе ў старажытнасці знаходзіўся фантан (пасля рэстаўрацыі 2007 года над панадворкам зроблены шкляны дах).
Па перыметру панадворка медрэсэ праходзіць аркадная галерэя, перакрытая дзесяццю паўсферычнымі купаламі, якія абапіраюцца на стральчатыя аркі і слупы. З трох бакоў галерэі знаходзяцца жылыя і навучальныя памяшканьні са спічастымі скляпеннямі. Даволі суровы экстэр’ер збудавання нагадвае крэпасць. У праёме адзіных дзвярэй вісіць жалезны ланцуг — каб кожны, хто заходзіць у медрэсэ, нахіляў галаву. Над дзвярыма ўмацаваны наступны надпіс:
У 2007 годзе Турцыя выдзеліла $2,75 млн на рэстаўрацыю Зынджырлы-медрэсэ й размешчанага побач дзюрбе першага крымскага хана Хаджы I ГірэяТурцыя выдзеліла амаль 3 млн долараў на аднаўленне старажытных мусульманскіх помнікаў у Бахчысараі.
Пасля далучэння Крыма да Расіі, 3 кастрычніка 2015 года школа «Зынджырлы медрэсэ» ўключана таксама ў спіс аб’ектаў культурнай спадчыны Расійскай Федэрацыі http://government.ru/media/files/XnNawtIgNdGfkAMwq9cweD5tE4N6miAy.pdf.
Галерэя
Катэгорыя:Крымскія татары Катэгорыя:Бахчысарай Катэгорыя:Медрэсэ Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Крыма