Кіро́ўца (), або вадзіцель (з ), шафёр (з ) — чалавек, які кіруе самаходнай машынай (аўтамабілем, танкам, катарам і пад.).
Права кіравання механічным транспартным сродкам або самаходнай машынай пэўнай катэгорыі пацвярджае пасведчанне кіроўцы.
Тэрміналагічная канкурэнцыя Суфікс -цель непрадуктыўны ва ўсіх усходнеславянскіх і польскай мовах, але рэгулярны ў польскай мове (-ciel)) і ў рускай (-тель). Распаўсюджанне суфікса -тель у рускай мове навукоўцы звязваюць з паўднёваславянскім уплывам альбо лічаць, што -тель захаваўся ў рускай мове з індаеўрапейскай. У польскай жа мове паўднёваславянскі ўплыў не быў інтэнсіўным, хоць ён існаваў (у прыватнасці, праз чэшскую мову, якая пераняла некаторыя паўднёваславянскія рысы). Верагодна, -ciel захаваўся дзякуючы неперарыўнай кніжнай традыцыі: літаратурныя польская і руская мовы ствараліся на кніжнай аснове, тады як беларуская і ўкраінская грунтуюцца на народна-дыялектных гаворках, у якіх стылістычна маркіраваны фармант не выкарыстоўваўся.
У беларускую і ўкраінскую мовы суфікс -цель (-тель) быў запазычаны з рускай у 1930-я гады і пазней, але відавочная тэндэнцыя да замены гэтага суфікса фармантамі -нік (-ник). З суфіксам -цель канкуруюць і фарманты -ец, -ца, якія актывізаваліся ў тым ліку і пад уплывам польскай мовы. Канкурэнцыя гэтых словаўтваральных сродкаў таксама выклікае спрэчкі і абмеркаванні на старонках беларускамоўнага інтэрнэту.
Сёння агульнасавецкі стандарт вадзіцель дастаткова імкліва выцясняецца назоўнікам кіроўца. Мовазнавец Алесь Каўрус адзначае, што назоўнік кіроўца заняў сваё месца ў словаўтваральным гняздзе, далучаецца да шэрагу назоўнікаў, якія ўтвораны з дапамогай фарманта -ца: прамоўца, суразмоўца, выступоўца і падБабіч, Ю. М. Да праблемы мэтазгоднасці ўжывання асобных лексем у сучаснай беларускай мове / Ю. М. Бабіч // Наука – образованию, производству, экономике : материалы XXIV (71) Регион. науч.-практ. конф. преподавателей, науч. сотрудников и аспирантов, Витебск, 14 февраля 2019 г. : в 2 т. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2019. – Т. 1. – С. 81–82..
У носьбітаў беларускай культуры на ўзроўні падсвядомасці замацаванае разуменне, што транспартным сродкам можна толькі кіраваць. Дзеяслоў жа вадзіць, у адрозненне ад рускай мовы, мае зусім іншае значэнне: дапамагаць ісці (вадзіць дзіця за руку), хадзіць з кім-небудзь і паказваць што-небудзь (вадзілі госця ў тэатр), рухаць чым-небудзь па паверхні чаго-небудзь (вадзіць алоўкам па паперы) або ўжываецца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў кшталту вадзіць за нос.
Зыходзячы з таго, што любым транспартным сродкам можна толькі кіраваць, у беларускай мове і замацаваўся назоўнік кіроўца, які ў кантэксце не толькі выразна адлюстроўвае якраз беларускую матывацыйную базу, але і можа ўжывацца з прыдаткам, пашыраючы тым самым лексічныя рэсурсы і спалучальныя магчымасці мовы.
Знакі салідарнасці Пры неабходнасці сувязі на дарозе кіроўцы карыстаюцца наступнымі знакамі ветлівасці і салідарнасці. Калі сустрэчны кіроўца міргае дальнім святлом — наперадзе кантроль аўтаінспекцыі; Калі вадзіцель ззаду міргае дальнім святлом — ён просіць даць яму дарогу. Таксама ў залежнасці ад дарожнай сітуацыі, мірганне дальнім святлом можа значыць, або прапусці мяне, або я цябе прапускаю.
Ветлівы вадзіцель заўсёды падзякуе, уключыўшы на дзве-тры секунды аварыйную сігналізацыю. Паднятая ўгору рука, таксама ўніверсальны знак падзякі; Мірганне аварыйнай сігналізацыяй звыш 5 секунд азначае выбачэнне за не дастаткова ўдалы манеўр, што зрабіў перашкоду для іншых удзельнікаў руху; Калі наперадзе на вузкай дарозе ідзе дальнамер, ці аўтобус, тады яго вадзіцель папярэджвае вадзіцеляў ззаду правым сігналам павароту, што дарога свабодная, можна выканаць абгон, або левым, што абгон небяспечныст. 1 Федерального закона от 25.04.2002 № 40-ФЗ «Об обязательном страховании гражданской ответственности владельцев транспортных средств».
Гл. таксама П’янае кіраванне
Спасылкі
Катэгорыя:Прафесіі Катэгорыя:Транспарт Катэгорыя:Правілы дарожнага руху