Ян (Ёхан) ван Гален (; , Эсэн — , Ліворна) — галандскі флатаводзец, камадор Рэспублікі Злучаных Правінцый Нідэрландаў.

Біяграфія Удзельнік бітваў з Іспаніяй у час Нідэрландскай рэвалюцыі (Васьмідзесяцігадовай вайны).

У 1630 годзе стаў капітанам, праз пяць гадоў — поўным капітанам () удзельнічаў у марскіх баях з дзюнкеркскімі карсарамі.

У 1645 годзе ў чыне контр-адмірала ваяваў пад камандаваннем адмірала Вітэ дэ Віта супраць Даніі.

У 1650 годзе звольнены са службы, але ў сувязі з пачаткам першай англа-галандскай вайны, ужо 13 ліпеня 1652 года быў прызваны на службу і ўзначаліў галандскі флот у Міжземным моры.

3 жніўня таго ж года адплыў з Галандыі і 1 верасня прывёў свае караблі ў Ліворна.

Галандскі флот з 16 караблёў пад камандаваннем Яна ван Галена заблакаваў у Ліворна англійскую эскадру з 6 караблёў пад камандаваннем Генры Эплтана. Адзінай надзеяй англічан заставалася злучэнне з эскадрай Рычарда Бэдылі з 8 караблёў, якая знаходзілася каля вострава Эльба. Аднак Эплтан адплыў занадта рана, і сутыкнуўся з галандскім флотам да сустрэчы з Бэдылі. Два англійскія караблі былі захоплены, тры знішчаны, і толькі «Mary», які ішоў пад ветразямі хутчэй за галандцаў, здолеў злучыцца з Бэдылі. Калі Бэдылі сутыкнуўся з галандцамі, то праз відавочную колькасную перавагу праціўніка быў вымушаны рэціравацца.

У час бітвы пад Ліворна 14 сакавіка 1653 года Ян ван Гален атрымаў смяротнае раненне. Гарматнае ядро патрапіла яму ў правую нагу ніжэй калена. У час бітвы медыкі пад палубай ампутавалі нагу адміралу і той, нягледзячы на гэта, мужна працягваў камандаваць боем.

Памёр Ян ван Гален у Ліворна праз 10 дзён.

Перамога пад Ліворна зрабіла галандцаў гаспадарамі Міжземнамор'я, цяпер англійскі гандаль у Леванце цалкам залежаў ад іх.

У складзе яго флоту служыў малады капітан Карнеліус Тромп, які камандаваў адным з караблёў галандскага флоту ў бітве пры Ліворна.

Ё. Ван Гален быў урачыста пахаваны ў мармуровай труне ў Амстэрдаме ў царкве Ньівэ керк, месцы пахавання многіх выдатных нідэрландскіх асоб.

Гл. таксама Бітва пры Ліворна

Спасылкі Jan van GALEN. (1604—1654.)

Катэгорыя:Адміралы Нідэрландаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Эсэне Катэгорыя:Памерлі ў Ліворна Катэгорыя:Пахаваныя ў Амстэрдаме