Беларускі інстытут міжнародных адносін — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў Мінску ў 1990-х гг. У 1996 г. размяшчалася на вул. Свярдлова, 7, каб. 312Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя установы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Мн.: НМЦэнтр, 1996, с.173. Юрыдычны адрас знаходзіўся на вул. Чайкоўскага, 7. Унесена ў адзіны дзяржаўны рэестр 27.06.1995 і выключана з яго 15.11.1996 па прычыне "рашэння ўласніка маёмасці (заснавальнiкаў, удзельнiкаў) або органа юрыдычнай асобы, упаўнаважанага статутам (устаноўчым дагаворам)" аб ліквідацыі гэтай внуБеларускі інстытут міжнародных адносін ў картатэцы Міністэрства падаткаў і збораў РБ.
Спасылкі Зніклыя навучальныя ўстановы // Блог Андрэя Берастоўскага
Катэгорыя: Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Мінска