Вуліца Амельянюка — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар Уладзіміра Сцяпанавіча Амельянюка (1917—1942), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.
Размяшчэнне Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Цэнтральнай, перасякае вуліцу Радыяльную. Даўжыня вуліцы складае каля 0,55 км.
Славутасці Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну, устаноўлены на тэрыторыі ЦЭЦ-3 у 1974 годзе.
Спасылкі
Вуліца Амельянюка на map.by
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)