Вало́жына — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Паловіца, прыкладна за 0,7 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Валожына 1 (нежылая), за 16 км на на паўночны ўсход ад горада Паставы.

Плошча паверхні возера 0,36 (0,235Республиканская комплексная схема размещения рыболовных угодий ) км². Даўжыня 0,95 (0,71Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.) км, найбольшая шырыня 0,57 (0,38) км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 250—300 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Зарастае слаба. У паўночнай частцы Валожына злучаецца ручаём з возерам без назвы.

Літаратура

Ліст карты N-35-30. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна