Генрых IV Распэ (; — , замак Вартбург, каля Айзенаха, Цюрынгія) — ландграф цюрынгенскі з 1227 года, трэці сын Германа I і Сафіі Баварскай.
Біяграфія thumb|left|200px|Пячатка Генрыха IV Распэ.
Пасля смерці ў 1227 годзе свайго старэйшага брата Людовіка IV Святога, Генрых выгнаў яго жонку Лізавету Венгерскую і сына Германа II з Вартбурга і захапіў Цюрынгенскае ландграфства з пфальцграфствам Саксоніяй.
Ён аказаў Багеміі дапамогу пры нашэсці манголаў; стаў апекуном Конрада, сына імператара Фрыдрыха II, але неўзабаве перайшоў на бок Папы, і партыя апошняга пасля пазбаўлення Фрыдрыха II кароны выбрала яго контрімператарам 22 мая 1246 года; у насмешку яго называлі папоўскім імператарам («каралём святароў»), таму што ў яго абранні бралі ўдзел пераважна духоўныя князі. Пры дапамозе папскіх грошай ён сабраў войска і разбіў Конрада 5 жніўня 1246 года ў бітве пры Франкфурце. Узімку 1247 года ён аблажыў Ульм і Ройтлінген. У сутыкненні пры Ройтлінгене Генрых быў паранены, затым нечакана згарнуў свае ваенныя дзеянні і сышоў у Вартбург, дзе захварэў і памёр 16 лютага 1247 года.
Быў пахаваны побач са сваімі бацькамі ў манастыры Св. Кацярыны каля Айзенаха.
Шлюб і дзеці Генрых быў жанаты тры разы: 1-я жонка: (з 1228 года) Лізавета Брандэнбургская (1206/1210 — 1231), дачка Альбрэхта II, маркграфа Брандэнбургскага; 2-я жонка: (з 1238 года) Гертруда фон Бабенберг (1210/1215 — 1241), дачка аўстрыйскага герцага Леапольда VI; 3-я жонка: (з 1241 года) Беатрыса Брабанцкая (1225—1288), дачка Генрыха II Брабанцкага.
Ні ў адным са шлюбаў ён не меў сыноў. З яго смерцю згасла дынастыя цюрынгенскіх ландграфаў, пасля чаго разгарэлася працяглая вайна за цюрынгскую спадчыну паміж сваякамі ландграфскага дому па жаночай лініі.
Спасылкі
Катэгорыя:Пфальцграфы саксонскія Катэгорыя:Ландграфы цюрынгскія Катэгорыя:Людавінгі Катэгорыя:Каралі германскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя