Уэ́ст-Ва́лабі () — найбуйнейшы востраў архіпелага Хатман-Абральёс каля заходняга ўзбярэжжа Заходняй Аўстраліі. Плошча сушы - 6,21 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія Востраў Уэст-Валабі з'яўляецца часткай паўночнай групы астравоў Валабі архіпелага Хатман-Абральёс. Месціцца ў 60,1 км ад узбярэжжа Заходняй Аўстраліі. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 4,87 км. Найбольшая шырыня — 2,45 км.

Мае каралавае паходжанне. Берагі месцамі ўзнятыя. Найбольшая вышыня — 9 м над узроўнем акіяна.

Клімат засушлівы трапічны. Сярэднія тэмпературы вагаюцца на працягу года ад +8°C у жніўні да +35°C у лютым.

Прырода Флора і фаўна сушы бедныя. Пераважаюць хмызнякі-ксерафіты і зараснікі салянкі. На паўночным і паўднёва-заходнім берагах сустракаюцца мангры. Востраў населены дробнымі валабі, яшчаркамі, марскімі птушкамі, казуркамі і пацукамі.

Прырода Уэст-Валабі знаходзіцца пад аховай. Забаронена ствараць сталыя паселішчы, паляваць і весці камерцыйную дзейнасць.

Гісторыя Востраў Уэст-Валабі быў адкрыты ў 1629 г. пацярпелымі з судна Галандскай Ост-Індскай кампаніі "Батавія". Сюды ў пошуках пітной вады былі пераселены ўзброеныя салдаты. Паколькі сярод астатніх пацярпелых успыхнуў мяцеж, перасяленцы пабудавалі ўмацаванне, вядомае ў нашы дні як форт.

У 1840 г. даследаваны экіпажам брытанскага карабля "Бігль".

У 1890 г. уключаны ў склад Заходняй Аўстраліі.

У нашы дні сезонна наведваецца рыбакамі і турыстамі.

Спасылкі Abrolhos Islands West Wallabi Island – Australia - Atlas Obscura Climate West Wallabi Island Batavia's History

Катэгорыя:Геаграфія Заходняй Аўстраліі Катэгорыя:Астравы Аўстраліі Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Незаселеныя астравы