Дзмітрый Іванавіч Азарэ́віч ( — ) — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, доктар грамадзянскага права (1877), прафесар Наварасійскага (1882) і Варшаўскага (1887) універсітэтаў.

Біяграфія Д. І. Азарэвіч нарадзіўся ў горадзе Горкі Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сям’і прафесара Горы-Горацкай земляробчага інстытута. Вучыўся ў Пецярбургскай Анненскай школе. У 1866 годзе скончыў 3-ю Санкт-Пецярбургскую гімназіюРимское право // Научная юридическая электронная библиотека «Наука Права», у 1870 годзе юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1872 годзе атрымаў званне магістра рымскага права. З 1874 года ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі. З 1882 г. Д. І. Азарэвіч у Наварасійскім універсітэце ў Адэсе — выконваючы абавязкі экстраардынарнага прафесара, прафесар кафедры рымскага і грамадзянскага права, сакратар юрыдычнага факультэта (у 1883—1886 гг.), дэкан юрыдычнага факультэта (у 1886—1887 гг.). З 1887 г. прафесар кафедры грамадзянскага права і працэса Варшаўскага ўніверсітэта. З 1903 года Д. І. Азарэвіч у адстаўцы.

Памёр у 1912 годзе (у 1920, у горадзе Калуга).

Навуковая дзейнасць Д. І. Азарэвіч займаўся даследаваннямі гісторыі Старажытнага Рыма і Рымскага права. Выступаў з юрыдычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў часопісах «Русский весник» і «Журнал гражданского и уголовного права».

Сярод апублікаванага: История византийского права. Ч. 1—2. — Ярославль: Тип. Г. В. Фалька, 1876—1877. — 118 с. Античный мир и христианство. — Ярославль: Тип. Г. В. Фалька, 1880. — 85 с. Патриции и плебеи в Риме : историко-юрид. исследование : В 2-х т. — СПб.: Тип. т-ва «Общественная польза», 1875. Система римского права. Т. 1—3. — СПб: Варшава, 1887—1889. Брачные элементы и их значение. Историко-юридическое исследование / Дмитрия Азаревича // Временник Демидовского Юридического Лицея. — Ярославль, 1879. — Книга 18. — С. 1—132.

Крыніцы

Літаратура Гапоненка В. А. Азарэвіч Дзмітрый Іванавіч //  — С. 152.

Спасылкі Азарэвіч Дзмітрый Іванавіч (1848—1912) Римское право // Научная юридическая электронная библиотека «Наука Права»

Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Адэскі нацыянальны ўніверсітэт імя І. І. Мечнікава Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Юрысты