Хета́ () — рака ў Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края Расіі, адзін з складнікаў ракі Хатанга (басейн мора Лапцевых).
Даўжыня ракі 604 км (ад вытоку ракі Аян — 785 км) . Плошча вадазбору 100 000 км². Рака ўтвараецца пры зліцці рэк Яан і Аяклі на плато Путарана. Працякае пераважна па Паўночна-Сібірскай нізіне. Пры зліцці з ракой Катуй утварае раку Хатанга. Сярэдні расход вады 1370 м³/с. Сярэдні аб’ём гадавога сцёку 43,239Промахова Е. В., Жук В. А. Хета // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Жыўленне ракі пераважна снегавое.
Асноўныя прытокі: Ледзяная, Баярка, Вялікая Раманіха, Маймеча (Мядзвежая) (правыя); Валачанка (Валоаянка), Мюкчукэ (Лаптукова), Баганіда, Гарэлая, Сухая (левыя).
Рака суднаходная на адлегласці 140 км ад вусця. На рацэ населеныя пункты: Валачанка, Катырык, Хета, Новая.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Промахова Е. В., Жук В. А. Хета // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Басейн мора Лапцевых