Дру́жба С. 324 (да 1964 года — Ры́лаўшчына) — колішняя вёска на левым беразе Лошыцы. З 1989 года ў межах горада Мінска (сучасны жылы раён Брылевічы).

Гісторыя Назва ўтвораная ад прозвішчаў Рыловіч, Рылаўка і г.д. У 1791 годзе вёска Рулаўшчызна маёнтка Мехалоў Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць. У тым жа годзе пазначаная як вёска Каралішчавіцкай парафіі, уласнасць Дышлевіча, 3 дымы. У 1800 годзе — вёска Рылаўшчына, уласнасць скарбовага пісара М. Валовіча і памешчыкаў Жыжэмскіх, 18 двароў, 119 жыхароў. У 1815 годзе — уласнасць А. Валовіча, у 1858 годзе — А. Вішнеўскага і Ф. Немаршанскага. У гэты час згадваецца фальварак Брылеўшчына, Брылевічы. У часе валодання Вішнеўскіх фальварак таксама называўся Каролін. У 1897 годзе Рылаўшчына — вёска Сеніцкай воласці, 44 двары, 272 жыхары. У сярэдзіне XX ст. Рылаўшчына паглынула былы фальварак Брылевічы на правым беразе Лошыцы. 20 студзеня 1960 года вёска перададзена са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсаветРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. 30 ліпеня 1964 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР назва Рылаўшчына была змененая на Дружбу як немілагучнаяУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. У 1989 годзе вёска ўключаная ў склад горада Мінска, вясковая вуліца атрымала назву вуліца Дружбы. У 1997 годзе 101 гаспадарка, 330 жыхароў.

Вясковая забудова цалкам знесеная ў 2010-х гадах, на яе месцы збудаваныя жылыя шматпавярховыя дамы. У гонар Брылевічаў названы жылы раён, а таксама вуліца Каралінская (у гонар другой назвы Брылевічаў). Тапонім Рылаўшчына ніяк не адлюстраваны ў сучаснай мінскай тапаніміцы.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска