Нівя́нік (Leucanthemum) — род кветкавых травяністых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Карэнішчавыя шматгадовыя расліны з прамым, граніста-баразновым сцяблом вышынёй 50—100 см. Лісце суцэльнае або перыста-рассечанае, у разетцы. Кветкі ў кошыках, адзіночных, або на канцах галінак. Краявыя кветкі суквеццяў белыя, сярэдзінныя — жоўтыя, трубчастыя. Плод — сямянка.

Арэал і экалогія Зімаўстойлівыя расліны. Добра растуць на ўрадлівых і добра ўвільготненых глебах на лугах, узлесках, лясных палянах, каля дарог. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (часткамі карэнішча). Распаўсюджаны ў Еўразіі. Заносныя расліны ў Паўночнай Амерыцы і Новай Зеландыі.

Віды Некаторыя віды роду Нівянік:

Выкарыстанне Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.

Літаратура Пашына Г. В. Нівянік //  — С. 20.  — С. 310.

Спасылкі

Нивяник, поповник, садовая ромашка (Leucanthemum) // Plantopedia.ru

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі і Акіяніі