Вуліца Клумава — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Названа ў гонар Яўгена Уладзіміравіча Клумава (1878—1944), урача, удзельніка руска-японскай, Першай сусветнай, Грамадзянскай войн, падпольшчыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.
Пачынаецца ад вуліцы Алега Кашавога, ідзе ў заходнім напрамку да завулка Клумава. Да вуліцы Клумава выходзяць вуліцы Стаханаўская і Шчарбакова.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска