Вуліца Карыцкага — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар Сяргея Дзям’янавіча Карыцкага (1913—1944), камандзіра кавалерыйскага эскадрона, Героя Савецкага Саюза.
Апісанне Вуліца Карыцкага забудоўвалася ў 1950-я і 1960-я гады. Вуліца злучае вуліцы Пляханава і Жылуновіча.
На скрыжаванні з Пляханава знаходзіцца Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогій камунальнай гаспадаркі, на скрыжаванні з Жылуновіча — кінатэатр «Камсамолец»
Цэнтральная частка вуліцы забудавана двухпавярховымі дамамі, а каля скрыжаванняў — трохпавярховымі.
На доме № 1 у 1985 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Транспарт Па вуліцы няма руху грамадскага транспарту, але на вуліцы Пляханава ёсць аднайменны прыпынак — Карыцкага, дзе спыняюцца тралейбусы № 35 і № 56.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска