Со́фія Кавале́ўская (1853, вёска Малыя Бакшты Маладзечанскага раёна — 22 лютага 1918, МінскKowalewska Zofia, z Łętowskich // Poczet twórców literatury wileńskiej od wieku xvi do roku 1945 (15), „Znad Wilii”, 2016.4(68), с. 45-46, https://www.znadwiliiwilno.lt/wp-content/uploads/2020/04/Znad-Wilii-68.pdf) — беларуская фалькларыстка, этнографка, пісьменніца.
Сабрала калекцыю прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863—1864 гг. на Міншчыне і прысвяціла яму некалькі артыкулаў і кнігу «3 успамінаў выгнанца 1863 года», якая выйшла ў свет у 1911 годзе. Аўтарка працы «Вясельная ўрачыстасць у Вялейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковічаў». У 1912 выдала кнігу ўспамінаў выкладчыка Мінскай гімназіі Ф. Шаблоўскага «Мінскія абразкі 1850—1863 гг.» пра гісторыю гімназіі і яе выкладчыкаў, тэатр, сям’ю В. Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясціны горада.
Літаратура
Кавалеўская Зоф'я. Гісторыя Лідскага паўстання: успаміны пра Людвіка Нарбута // Наша Слова. 2021. 5 траўня; 12 траўня; 19 траўня; 26 траўня; 2 чэрвеня; 9 чэрвеня; 16 чэрвеня; 23 чэрвеня; 30 чэрвеня; 8 ліпеня; 15 ліпеня; 22 ліпеня; 29 ліпеня; 5 жніўня; 12 жніўня; 19 жніўня; 26 жніўня; 2 верасня.
Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі