Абдраўф Ганеевіч Даўлетаў ( — 27 кастрычніка 1943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Абдраўф Даўлетаў нарадзіўся 27 сакавіка 1916 года ў вёсцы Халілава (цяпер — Абзелілаўскі раён Башкартастана) у рабочай сям'і. Башкір. Скончыў сем класаў школы. У 1937—1938 гадах працаваў начальнікам пажарнай аховы, шахцёрам, затым у 1938—1940 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у Польскім паходзе РСЧА. Дэмабілізаваўшыся, працаваў інструктарам усенавуча, затым інструктарам Абзелілаўскага раённага ваеннага камісарыята Башкірскай АССР. У кастрычніку 1942 года Даўлетаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Скончыў філіял курсаў «Стрэл» у Уфе. З сакавіка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Абдраўф Даўлетаў камандаваў кулямётным узводам 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.
У ноч з 26 на 27 верасня 1943 года Даўлетаў адным з першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Падчас высадкі на бераг, калі выбыў са строю кулямётны разлік і Даўлетаў застаўся адзін, ён адкрыў агонь па салдатам ворага, прымусіўшы тых схавацца ў траншэі. Калі прыбыла наступная лодка з байцамі, Даўлетаў з імі уварваўся ў траншэю праціўніка і асабіста знішчыў 6 салдат праціўніка, а таксама ўзяў яшчэ аднаго ў палон.
27 кастрычніка 1943 года Даўлетаў загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Асарэвічы Гомельскай вобласці Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі лейтэнант Абдраўф Даўлетаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага СцягаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
У гонар Даўлетава названая школа ў яго роднай вёсцы Халілава.
Літаратура
Ліцом на запад. Уфа, 1972 Навечно в сердце народном. 3-е ізд., доп. и испр. Мінск, 1984. Подвігі іх — бессмертны. — Уфа: Китап, 2000.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пахаваныя ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Башкартастане