Прэзідэнт Рэспублікі Татарстан () — кіраўнік рэспублікі (суб’екта, дзяржавы)Статья 89 Конституции Республики Татарстан і вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвае сістэму выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб'екта Расійскай Федэрацыі — Рэспублікі Татарстан.

Яго паўнамоцтвы вызначаюцца главой другой часткі IV Канстытуцыі Рэспублікі Татарстан. Тэрмін паўнамоцтваў — пяць гадоў. Прэзідэнт рэспублікі абавязаны валодаць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Татарстан (татарскай або рускайГлава 2. Президент Республики Татарстан // Конституция Республики Татарстан от 6 ноября 1992 г. (с изменениями и дополнениями)Постановление Конституционного суда РТ от 30 мая 2003 г. N 9-П «По делу о толковании отдельных положений статей 5, 21, 91 Конституции Республики Татарстан»). Прэзідэнтам не можа быць асоба маладзейшая за 35 гадоў.

Рэзідэнцыяй прэзідэнта Татарстана з’яўляецца Прэзідэнцкі палац у Казанскім крамлі ў сталіцы Рэспублікі Татарстан горадзе Казані. Другой рэзідэнцыяй прэзідэнта Татарстана з’яўляецца загарадная летняя рэзідэнцыя ў пас. Баравое Мацюшына.

Сімвалам прэзідэнцкай улады ў Рэспубліцы Татарстан з’яўляецца штандар прэзідэнта Рэспублікі Татарстан, які знаходзіцца ў службовым кабінэце і падымацца над рэзідэнцыямі. Штандар уяўляе сабой дзяржаўны сцяг Рэспублікі Татарстан з намаляваным па цэнтры дзяржаўным гербам Рэспублікі Татарстан.

Чакаецца, што з 2020 года пасада прэзідэнта рэспублікі Татарстан будзе пераназванаяКозлов П.Кремль не продлит договор с Татарстаном. Изменит ли это что-то? // Русская служба Би-би-си, 11.08.2017.

Спіс прэзідэнтаў Рэспублікі Татарстан № Партрэт Імя, прозвішча (гады жыцця) Колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў Тэрмін паўнамоцтваў Партыя 1 Мінцімер Шайміеў (нар. 1937) 4 КПСС, «Наш дом — Расія»,«Уся Расія» («Айчына — Уся Расія»), «Адзіная Расія» 2 Рустам Мініханаў (нар. 1957) 2 дзеючы прэзідэнт УПП «Адзіная Расія»

Заўвагі

Спасылкі

Татарстан Катэгорыя:Татарстан