Міністэ́рства дзяржа́ўнай бяспе́кі Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Наркамата дзяржаўнай бяспекі БССРУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 сакавіка 1946 года.
МГБ БССР мела ў сваім падпарадкаванні 12 упраўленняў МГБ па абласцях. Агульная колькасць супрацоўнікаў МГБ БССР складала каля 5,5 тысячы.
17 красавіка 1953 года Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР было далучана да Міністэрства ўнутраных спраў БССР. У 1954 годзе праведзена рэформа МУС БССР, падчас якой 19 мая 1954 года быў створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР пад кіраўніцтвам А. І. Перапяліцына.
Міністры Лаўрэнцій Цанава (1943—1951) Міхаіл Баскакаў (1951—1953)
Літаратура
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1953 годзе