Ву́ліца Петруся́ Бро́ўкі — вуліца ў Першамайскім і Савецкім раёнах Мінска. Названа ў гонар Петруся Броўкі, народнага паэта БССР, акадэміка АН БССР.

Размяшчэнне Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, паралельна да вуліцы Акадэмічнай. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцы Платонава і Батанічную. Даўжыня — каля 1750 метраў.

Забудова

Няцотны бок

№ 1 — будынак (1933) — (праспект Незалежнасці, 64 корпус 5) — акушэрскі корпус 1-й гарадской клінічнай бальніцы. № 3, корпус 1 — Інтэрнат № 2 БелМАПА. № 3, корпус 2 — Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці (да лета 2004 г. будынак належаў ЕГУЕвропейский гуманитарный университет). № 3, корпус 3 — Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі № 5 — будынак былой дзіцячай абласной бальніцы (1930-я) — № 7 — Мінскі абласны скурна-венералагічны дыспансер. № 9 — Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. № 13, корпус 1 — Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. № 15 — будынак Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. № 19 — НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве, раней тут размяшчаўся Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР. № 21, корпус 2 — Мінскія кабельныя сеткі.

Цотны бок

№ 2 — Мінскі радыётэхнічны каледж БДУІР. № 4 — 2-і корпус БДУІР (1969, архітэктар П. Бяляеў). № 6 — 1-ы галоўны корпус БДУІР. № 10 — 3-і корпус БДУІР. № 12 — інтэрнат № 1 Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. № 14 — будынак каледжа сувязі (1931) — № 18 — Прамсувязь. № 22 — Будынак праектна-тэхналагічнага інстытута па распрацоўцы, ўкараненні і эксплуатацыі аўтаматызаваных сістэмм кіравання «Белторгсистема»Увесь Мінск — Весь Минск, 1993—1994: Даведнік / Уклад. А. С. Вячорка, К. П. Гарэлік, В. Л. Дубоўскі і інш. — Мн.: Беларусь, 1993. — 360 с. — ISBN 5-338-00871-8 — С. 122 (на час капітальнага рамонту тут размяшчаліся Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. ГлебаваЗнаменитая «Глебовка» обзавелась собственной художественной галереей, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі)

Транспарт Рух транспарта на асноўнай частцы вуліцы аднабаковы. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Славутасці Мемарыяльная дошка Аляксею Васілевічу Лыкаву на будынку Інстытута цепла- i масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі (дом № 15). Устаноўлена ў 1976 г. (скульпт. А. Веліксонаў; бронза). Помнік воінам-сувязістам (1976) на тэрыторыі Мінскага электратэхнікума сувязі. Мемарыяльная дошка падпольшчыкам (1972) на будынку лакаматыўнага дэпо. У Вялікую Айчынную вайну ў паравозным дэпо станцыі Мінск дзейнічала падпольная партыйная арганізацыя — састаўная частка Мінскага камуністычнага падполля.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск) Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Петруся Броўкі