Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (: ФПБ) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр, рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне прафесійных саюзаў, іх аб’яднанняў і асацыіраваных членаў.

Гісторыя Утворана 5—6 кастрычніка 1990 на XVII з’ездзе прафсаюзаў Беларусі, які абвесціў сябе I з’ездам ФПБ і прыняў Статут ФПБ. З’яўляецца правапераемніцай Беларускай рэспубліканскай рады прафесійных саюзаў. Вышэйшы орган ФПБ — З’езд, вышэйшы кіруючы орган у перыяд паміж з’ездамі — Савет ФПБ, у перыяд паміж Пленумамі Савета ФПБ — яго Прэзідыум, у які ўваходзяць кіраўнікі буйных галіновых прафсаюзаў, абласных аб’яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікі нізавых прафсаюзных структур. Асноўны прынцып фарміравання кіруючых органаў ФПБ — прамое абранне на З’ездзе.

Старшыні нацыянальнага прафцэнтра: Уладзімір Ганчарык (1986—2001) Франц Вітко (2001—2002) Леанід Козік (2002—2014) Міхаіл Орда (з 2014—2024) Юрый Сянько (з 2024 года)

Мэты

Асноўнымі мэтамі дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў з’яўляюцца: павышэнне ўзроўню жыцця, матэрыяльнага дабрабыту членаў прафсаюзаў і членаў іх сем’яў; каардынацыя дзеянняў членскіх арганізацый па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сябраў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ; умацаванне салідарнасці і адзінства дзеянняў прафсаюзнага руху рэспублікі; удасканаленне і развіццё сістэмы сацыяльнага партнёрства, форм і метадаў узаемадзеяння прафсаюзаў (iх аб’яднанняў), наймальнiкаў (iх аб’яднанняў) i органаў дзяржаўнага кіравання.

Ацэнкі Беларускі палітолаг Валерый Карбалевіч мяркуе, што адзяржаўленыя прафсаюзы Беларусі не абараняюць сацыяльных і працоўных правоў наёмных работнікаў. Ён паказвае ФПБ як перажытак савецкай таталітарнай сістэмы і адзначае, што яе задача палягае ў забеспячэнні палітычнай стабільнасці і лаяльнасці працоўных калектываўsvaboda.org.

Членскія арганізацыі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі мае тэрытарыяльна-галіновую структуру. Тэрытарыяльныя аддзяленні ФПБ прысутнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі і ў сталіцы.

Галіновымі арганізацыямі ФПБ з'яўляюцца: Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Беларускі прафсаюз работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Беларускі прафсаюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці

Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Гл. :Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі З 1989 года раз на два гады Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі напярэдадні Першамая ўручае прэмію ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці. З 1989 года лаўрэатамі прэміі стала больш за 200 чалавек.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:1990 год у Беларусі