Грамадзянская вайна ў Еменеhttps://tvrain.ru/articles/chto_proishodit_v_jemene_kratkaja_predystorija_-384574/ — узброены канфлікт у Емене паміж урадавымі войскамі і хусітамі.

Перадгісторыя і прычыны У пачатку 2004 г. адбылося паўстанне шыітаў на поўначы краіны з мэтай аднаўлення тэакратычнай манархіі, якая была ў Паўночным Емене да вайсковага перавароту 1962 г., а таксама супраць палітычнага саюза Емена са Злучанымі Штатамі.

У 2009 г. распачаліся баявыя дзеянні паміж шыітамі і ўрадавымі войскамі Емена і Саудаўскай Аравіі. Кіраўніцтва Емена абгрунтавала ўварванне Саудаўскай Аравіі смерцю двух памежнікаў, забітых паўстанцамі.

У 2010 г. было заключана замірэнне.

Але ж у 2011 г. сітуацыя пачала пагаршацца: сутыкненні паміж шыітамі і сунітамі аднавіліся. На тэрыторыі Емена разгарнулас дзейнасць «Аль-Каіда».

Храналогія падзей 2014 З 2 лютага па 9 ліпеня 2014 г. разгарнулася бітва за Амран. 8 ліпеня 2014 года хусіты ўзялі штурмам горад Амран, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы, падчас якога хусіты разграмілі і ўзялі штурмам штаб 310-й бранятанкавай брыгады, забіўшы яе камандзіра Хаміда аль-Кашыбі. Абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў правакаванні баявых дзеянняў і парушэнні папярэдне дасягнутага 23 чэрвеня перамір’я. На наступны дзень пасля штурму ВПС Емена ажыццявілі авіяўдары па ўрадавых будынках і захопленаму штабу брыгады. 9 ліпеня паўстанцы цалкам усталявалі кантроль над Амранам. У сярэдзіне жніўня 2014 года хусіты пачалі праводзіць у шэрагу рэгіёнаў краіны масавыя дэманстрацыі пасля таго, як улады абвясцілі аб скарачэнні субсідый на нафтапрадукты, што прывяло да росту цэнаў на бензін у два разы. Асноўным патрабаваннем была адстаўка «карумпаванага кабінета»СМИ: в столице Йемена произошли столкновения между шиитскими повстанцами и армией. У верасні пачалася бітва за Сану (сталіцу Емена). Бітва скончалася перамогай паўстанцаў. 14 кастрычніка хусіты ўсталявалі кантроль над горадам Дамар і ваеннай базай 1-й бранятанкавай дывізіі ў правінцыі Хадэйда. 15 кастрычніка хусіты ўвайшлі ў горад Іб з насельніцтвам у 350 тыс. чалавек, не сустрэўшы супраціву з боку сілаў бяспекі і мясцовых жыхароўХуситы в Йемене заявили, что они защищают города от террористов. 25 кастрычніка ў гарыстай мясцовасці ў цэнтры Емена на фоне барацьбы джыхадзістаў «Аль-Каіды» і прадстаўнікоў мясцовых суніцкіх племянных кланаў з паўстанцамі-шыітамі з руху «Аль-Хусі», амерыканскім беспілотнікам быў нанесены авіяўдар, ахвярамі якога сталі не менш траіх ісламістаўТри боевика «Аль-Каиды» убиты беспилотником в Йемене.. У снежні 2014 года, нягледзячы на ​​падпісанае ў верасні мірнае пагадненне, хусіты працягнулі ўзброеную барацьбу, узяўшы пад кантроль большую частку гарадоў Архаб, Хадэйда, будынкі дзяржаўных нафтавых кампаній і дзяржаўнай газеты «ас-Саўра» ў Сане.

2015  15 лютага 2015 г. хусіты распачалі аблогу Адэна. З прычыны паспяховых дзеянняў паўстанцаў 26 лютага 2015 г. кааліцыя арабскіх дзяржаў на чале з Саудаўскай Аравіяй распачала інтэрвенцыю ў Емен. З 25 сакавіка па 22 ліпеня ішла бітва за Адэн паміж хусітамі і сіламі арабскай кааліцыі. 22 ліпеня хусіты канчаткова адступілі з Адэна. 8 верасня да вайны на баку еменскага ўрада супраць хусітаў далучыўся Кувейт.

2016 7—10 мая 2016 года ЗША разгарнулі 15 верталётаў Apache і 5 Black Hawk, а таксама 100 салдат спецпрызначэння на авіябазе Аль-Анад у правінцыі ЛахджО развёртывании военных вертолётов США в Йемене. ЗША адправілі атрад сухапутных войскаў на нявызначаны час у адказ на запыт ААЭ ад 15 красавіка, з мэтай падтрымкі суніцкай апазіцыі і саудаўскай кааліцыі, а таксама барацьбы з «Аль-Каідай»Американцы вводят войска в Йемен . ВПС ЗША наносілі ўдары па тэрарыстах АКАПТАСС: Международная панорама — США уничтожили 13 боевиков «Аль-Каиды» в Йемене В Йемене авиаударом США уничтожены 30 террористов, погибли 10 мирных жителей. 16 ліпеня 2016 г. ААЭ распачалі вывад сваіх вайскоўцаў з Емена.

2017  5 чэрвеня 2017 г. Катар спыніў усялякія баявыя дзеянні на тэрыторыі Емена з прычыны абвінавачвання ў падтрымцы тэрарызму. 14 снежня Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хейлі заявіла, што яны маюць «бясспрэчныя» доказы прамога ўмяшання Ірана ў грамадзянскую вайну ў Емене.

2018  28 студзеня 2018 г. сепаратысты Паўднёвага Емена захапілі ў горадзе Адэн шэраг дзяржаўных устаноў, уключаючы будынак урада. 30 красавіка 2018 г. ААЭ высадзілі з паветра больш за 100 вайскоўцаў, артылерыю і бронетэхніку на еменскім востраве Сакотра і захапілі яго, ніякага ваеннага супраціву на архіпелагу аказана не было. 13 чэрвеня 2018 г. войскі саудаўскай кааліцыі пачалі аперацыю «Залатая перамога» на заняты хусітамі стратэгічны партовы горад Хадэйда, нягледзячы на папярэджанні ААН аб магчымасці вялікай гуманітарнай катастрофы. 16-17 чэрвеня паміж саудаўскай кааліцыяй і хусітамі завязаліся баі за аэрапорт Хадэйда. У выніку аэрапорт перайшоў пад кантроль кааліцыі. Пазней, аднак, яны адступілі пад націскам хусітаў. 19 чэрвеня кааліцыя зноў заняла тэрыторыю аэрапорта. 2 ліпеня ваенна-паветраныя сілы іншаземнай кааліцыі нанеслі ўдары па штаб-кватэры хусітаў у мухафазе Хадэйда. 27 жніўня ВПС саудаўскай кааліцыі нанеслі серыю ўдараў па міжнародным аэрапорце г. Сана, падчас якіх былі разбураны будынкі тэхнічных служб аэрапорта і знішчаны грамадзянскі самалёт. 9 верасня па меншай меры 84 чалавекі загінулі ў сутыкненнях праўрадавых сіл Емена з мяцежнікамі-хусітамі (прыхільнікі руху «Ансар Алах») блізу еменскага партовага горада Хадэйда пасля зрыву кансультацый, запланаваных у Жэневе. 11 верасня вайскоўцы Емена працягвалі наступалі на порт Хадэйда. Вайскоўцы забілі высокапастаўленага камандзіра-хусіта Абу Хашэмі, які кантраліраваў ваенныя пастаўкі ў Хадэйду, а таксама які адказваў за колькаснае папаўненне паўстанцаў. 12 верасня вайскоўцы Емена ўзялі пад кантроль дарогу, якая злучае Хадэйду са сталіцай Санай. 13 верасня саудаўская кааліцыя пайшла на новы штурм еменскай Хадэйды. 15 верасня ў Емене 15 чалавек загінулі і 20 параненыя ў ходзе паветраных налётаў, якія ажыццяўляюцца кааліцыяй на чале з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і Каралеўствам Саудаўская Аравія. 18 верасня арабская кааліцыя абвясціла пра шырокамаштабнае наступленне на порт Хадэйда. 21 верасня вайскоўцы Емена захапілі базу паўстанцаў на ўсход ад порта Хадэйда. 24 кастрычніка ў Хадэйдзе ахвярамі авіяўдару сталі 15 чалавек. 7 лістапада войскі саудаўскай кааліцыі аблажылі Хадэйду. 9 лістапада войскі Емена пачалі новую аперацыю ў Хадэйдзе. 10 лістапада войскі Емена адбілі ў мяцежнікаў найбуйнейшы шпіталь у Хадэйда. 12 лістапада ў баях за горад Хадэйда ў Емене за суткі загінулі 149 чалавек. 19 лістапада хусіты заявілі аб спыненні нападаў на арабскую кааліцыю ў Емене. 29 лістапада хусіты заявілі пра знішчэнне баявога верталёта Саудаўскай Аравіі. Таксама былі ліквідаваныя два пілоты. 2 снежня ў Емене хусіты захапілі супрацоўніка ААН. 5 снежня хусіты і «ўрадавая кааліцыя» Емена гатовыя да перамоваў, якія павінны адбыцца 6 снежня. 11 снежня еменскія паўстанцы-хусіты збілі самалёт-разведчык кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй на захадзе краіны. 13 снежня бакі канфлікту ў Емене на кансультацыях у Швецыі дасягнулі пагаднення па порце Хадэйда і вывадзе войскаў. 14 снежня ваюючыя бакі абавязаліся пакінуць еменскі горад Хадэйда на працягу 45 дзён.

2019 5 студзеня 2019 г. у стратэгічна значным горадзе Хадэйда аднавіліся баявыя дзеянні. Баявыя дзеянні супалі ў часе з візітам спецпасланніка генеральнага сакратара ААН па Емену Марціна Грыфітса ў краіну. Урадавыя сілы і атрады паўстанцаў з руху «Ансаруллах» (хусіты) абвінавацілі адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню. У камандаванні ўрадавых сілаў заявілі, што сутыкненні разгарэліся ў раёне аднаго з будынкаў ВНУ на поўдні Хадэйды. 10 студзеня беспілотны лятальны апарат, які належаў паўстанцам-хусітам, атакаваў ваенны парад еменскага ўрада на адной з найбуйнейшых ваенных баз «Аль-Анд» у правінцыі Лахдж на поўдні Емена. У выніку нападу былі параненыя па меншай меры шэсць высокапастаўленых асоб (пасля двое з іх памерлі). Усяго было паведамлена пра шэсць загінулых і амаль двух дзясятках параненых. 14 студзеня прадстаўнікі ўзброеных сілаў Емена заявілі пра тое, што ў правінцыі Эд-Далі ў цяжкіх баях хусіты страцілі звыш 20 апалчэнцаў, у іх ліку быў камандзір батальёна Абу аль-Карар. Чэрвень: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) пачалі вывад войскаў з Емена (прадстаўнік уладаў ААЭ заявіў, што «перамяшчэнні войскаў былі (…), але мы не выводзім іх з Емена»). ААЭ скарачалі ваенную прысутнасць у Емене з прычын, звязаных з канфліктам ЗША і ІранаАрабские Эмираты начали вывод войск из Йемена // 28 июня 2019. 7 жніўня ў Адэне пачаліся сутыкненні паміж сіламі ўрада і сепаратыстаў — прыхільнікаў Пераходнага савета Паўднёвага Емена. Сілы «Пояса бяспекі», якія падпарадкоўваюцца Савету, захапілі ваенныя базы ў сталіцы, дзяржустановы і прэзідэнцкі палац Машык. У баях загінулі 40 чалавек, 260 былі параненыя. У ноч на 14 верасня прадпрыемствы Saudi Aramco, нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі, падвергнуліся нападу беспілотных лятальных апаратаў. Былі атакаваныя найбуйнейшы ў свеце нафтаперапрацоўчы комплекс у пасёлку Абкайк на ўсходзе краіны і раён, у якім размяшчаецца нафтавае радовішча Хурайс, другое па велічыні ў каралеўстве. Пасля нападаў на прадпрыемствах успыхнулі моцныя пажары. Гэтыя напады прывялі да скарачэння здабычы нафты ў Саудаўскай Аравіі прыкладна ў два разы. Адказнасць за напад узялі на сябе хусіты, якія заявілі, што напады былі праведзены з дапамогай дзесяці беспілотных апаратаў. Яны паабяцалі ў далейшым ажыццяўляць яшчэ больш нападаў на саудаўскія аб’ектыПоследствия атаки дронов на нефтяные объекты Саудовской Аравии. ГлавноеКрупные нефтяные объекты загорелись из-за атаки дронов в Саудовской Аравии. 20 верасня арабская кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй пачала ваенную аперацыю супраць ваенных аб’ектаў паўстанцаў на поўначы Хадэйды ў Емене. Прадстаўнік кааліцыі палкоўнік Туркі аль-Малікі ў сваім звароце па тэлеканале «Аль-Арабія» заклікаў мірных грамадзян пазбягаць тых раёнаў, на якія нацэлена аперацыя. У сваю чаргу хусіты праз падкантрольны ім тэлеканал «Аль-Масіра» заявілі, што кааліцыя ў парушэнне мірных пагадненняў, заключаных раней у Швецыі, нанесла чатыры авіяўдары па адным з гарадскіх кварталаў ХадэйдыАрабская коалиция начала военную оперцию на севере Йемена РИА Новости, 20 сентября 2019 года. У прамым эфіры тэлеканала «Аль-Масіра» кіраўнік палітсавета хусітаў Махдзі аль-Машат абвясціў аб спыненні ракетных і паветраных удараў па Саудаўскай Аравіі. Лідар паўстанцаў падкрэсліў, што рух «Ансар Алах» чакае ад Эр-Рыяда аналагічных крокаўХуситы заявили об отказе от ракетных и авиаударов по Саудовской Аравии REGNUM, 20 сентября 2019 года. 29 верасня непадалёк ад Наджрана хусіты акружылі і разграмілі тры брыгады УС КСА. Захоплена да 2000 палонных, забіта да 500 чалавек. У канцы лістапада ў сетцы апублікавана відэа, якое было знята з пазіцый хусітаў. Як паказана на ім, апалчэнцам удалося збіць верталёт AH-64 «Апач» ВПС Саудаўскай Аравіі, які прымаў удзел у адной з баявых аперацый. Верталёт быў уражаны ў паветранай прасторы Саудаўскай Аравіі ў правінцыі Асір. Транспарт збіты ракетай «зямля-паветра». Усе члены экіпажа загінуліХуситы публикуют видео уничтожения саудовского вертолета AH-64 "Апач" // Военное обозрение, 29 ноября 2019.

2020 19 студзеня 2020 года ахвярамі ракетнага абстрэлу трэніровачнага лагера арміі Емена з боку мяцежнага руху «Ансар Алах» сталі 100 вайскоўцаў. 26 студзеня: падчас контрудару ў цэнтральнай правінцыі Марыб хусіты вызвалілі 2500 кв. кіламетраў тэрыторыі. Захоплена да 400 адзінак тэхнікі. Страты войскаў кааліцыі забітымі, параненымі і палоннымі дасягаюць 3500 чалавек. Некалькі ўрадавых брыгад пачалі адступленне.