Макс Эбонг (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Астана» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2023).
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у Віцебску, аднак у юнацкім узросце трапіў у структуру салігорскага «Шахцёра». У лістападзе 2016 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. У сезоне 2017 выступаў за дубліруючы склад «Шахцёра», дзе хутка замацаваўся, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЕФА.
Да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай «Шахцёра». Дэбютаваў за клуб 11 сакавіка 2018 года ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпра» (3:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 23 красавіка таго ж года ў матчы з тым жа «Дняпром» (1:1) дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме, а ў маі замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2018 года не гуляў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў нерэгулярна з’яўляцца на полі. У пачатку сезона 2019 быў іграком ратацыі, а з мая замацаваўся ў аснове, пераважна выхадзіў у стартавым складзе.
У студзені 2020 года перайшоў у «Астану». У сезоне 2022 разам з клубам стаў чэмпіёнам Казахстана, а ў 2023 годзе дабраўся да групавога этапу Лігі канферэнцый УЕФА. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны футбалістам года Беларусі.
Міжнародная кар’ера 5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Албаніі (2:3). У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.
9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2019 Чэмпіён Казахстана: 2022 Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана (2): 2021, 2023 Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2020 Уладальнік Суперкубка Казахстана (2): 2020, 2023 Футбаліст года Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Шахцёр 29 3 2018 Д1 Шахцёр 16 2 2019 Д1 Шахцёр 17 0 2020 Д1 Астана 18 0 2021 Д1 Астана 20 5 2022 Д1 Астана 23 2 2023 Д1 Астана 19 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Астана