Вадзім Бальбух (нар. , Стаханаў, Украіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2014 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды бабруйчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 31 жніўня 2014 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Болей у Вышэйшай лізе ў складзе «Белшыны» не згуляў і па заканчэнні сезона 2014 пакінуў каманду.

У сезоне 2015 гуляў Першай лізе за «Слонім», правёў усе 30 матчаў чэмпіянату. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у светлагорскім «Хіміку», аднак сезон пачаў у Другой лізе ў складзе «Асіповічаў», дзе стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2016 года перайшоў у пінскую «Хвалю», разам з якой перамог у Другой лізе. У сезоне 2017 быў адным з асноўных ігракоў «Хвалі» ў Першай лізе.

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак не падышоў і неўзабаве падоўжыў кантракт з «Хваляй». У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні». Аднак, за «Смаргонь» правёў усяго два матчы, і па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў каманду.

У 2019—2020 гадах гуляў за светлагорскі «Хімік», дзе быў трывалым іграком стартавага складу. У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», дзе замацаваўся ў аснове, стаў капітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2023 з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.

У студзені 2024 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны».

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Белшына 13 0 2011 дубль Белшына 32 4 2012 дубль Белшына 19 0 2013 дубль Белшына 14 0 2014 Д1 Белшына 1 0 2015 Д2 Слонім 30 1 2016 (1) Д3 Асіповічы 12 4 2016 (2) Д3 Хваля 12 3 2017 Д2 Хваля 27 4 2018 (1) Д2 Хваля 13 1 2018 (2) Д2 Смаргонь 2 0 2019 Д2 Хімік 27 1 2020 Д2 Хімік 24 2 2021 Д2 Орша 20 1 2022 Д2 Орша 24 3 2023 Д2 Орша 32 10

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша