Гвіда дэ Марка (, нар. 22 красавіка 1948 — памёр 12 жніўня 2010) — мальтыйскі палітык, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 1999 да 4 красавіка 2004 года.
Пачатак кар’еры
Атрымаў адукацыю ў Каралеўскім універсітэце Мальты, дзе ў 1953 г. атрымаў ступень бакалаўра гуманітарных навук па філасофіі, эканоміцы і італьянскай мове, а ў 1955 г. — ступень доктара права. З 1956 г. працаваў у Вярхоўным судзе Мальты. З 1964 па 1966 гг. выконваў абавязкі дарадцы кароны пры ўрадзе Мальты. Прафесар крымінальнага права ў Універсітэце Мальты, дзе выкладаў з 1967 года.
Палітычная кар’ера
У красавіку 1966 года упершыню абраны дэпутатам ад Нацыяналістычнай партыі ў Палату прадстаўнікоў і пераабіраўся ў парламент на кожных ўсеагульных выбарах на працягу доўгага часу. У 1972-1977 гг. — Генеральны сакратар Нацыяналістычнай партыі, у 1977-1999 гг. — намеснік старшыні Нацыяналістычнай партыі.
У 1967 г. — абраны Палатай прадстаўнікоў дэлегатам у Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, і на працягу амаль дваццаці гадоў з’яўляўся яе членам.
У 1987-1996 і 1998-1999 гг. — намеснік прэм’ер-міністра Мальты. Адначасова займаў важныя міністэрскія пасады:
1987-1990 гг. — міністр юстыцыі і міністр унутраных спраў,
1990-1996 гг. — міністр юстыцыі і міністр замежных спраў,
1998-1999 гг. — міністр замежных спраў.
У 1999-2004 гг. — Прэзідэнт Мальты.
Узнагароды
Ордэн «За заслугі» I ступені (Украіна, 21 жніўня 2007 года) Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу (Эстонія, 24 красавіка 2001 года) Ордэн Белай зоркі на ланцугу (Эстонія, 27 верасьня 2003 года) Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расія, 2003 года)
Катэгорыя:Нарадзіліся на Мальце Катэгорыя:Прэзідэнты Мальты