Гілгі́т-Балтыста́н (, ) — палітычнае ўтварэнне пад кантролем Пакістана, якое размяшчаецца на тэрыторыі колішняга княства Джаму і Кашмір.

Геаграфія Знаходзіцца на паўночны ўсход ад правінцыі Хайбер-Пахтунхва. На захадзе мяжуе з правінцыяй Хайбер-Пахтунхва, на паўднёвым захадзе — з Азад Кашмірам, на паўднёвым усходзе праходзіць мяжа з Індыяй, на ўсходзе і паўночным усходзе — з Кітаем, на поўначы — з Афганістанам.

Плошча складае 72 971 км².

Адміністрацыйны падзел У склад Гілгіт-Балтыстана ўваходзяць рэгіёны (агульная колькасць якіх налічвае два), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на дыстрыкты (агульная колькасць якіх налічвае дзевяць).

Дэмаграфія Колькасць насельніцтва складае прыкладна 1 800 000 чалавек.

Спасылкі

gilgitbaltistan.gov.pk

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Пакістана Катэгорыя:Кашмір