Арцё́м Сярге́евіч Дзю́ба (, нар. , , СССР) — расійскі футбаліст, нападнік маскоўскага «Лакаматыва». Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2011—2021). Майстар спорту Расіі (2015).
Чатырохразовы чэмпіён Расіі (2019, 2020, 2021, 2022), трохразовы ўладальнік Кубка Расіі (2014, 2016, 2020), чатырохразовы ўладальнік Суперкубка Расіі (2015, 2016, 2020, 2021).
Клубная кар’ера Нарадзіўся 22 жніўня 1988 года ў горадзе Масква.
Бацька украінец, з Палтаўскай вобласці, працаваў міліцыянерам, маці з горада Цывільск, Чувашыя, працавала ў краме.Дзюба Арцём Сяргеевіч. Зборная Расіі па футболе — rusteam.permian.ru.
Выхаванец футбольнай школы клуба «Спартак» (Масква). Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2006 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 47 матчах чэмпіянату.
На працягу 2009—2010 гадоў на правах арэнды гуляў за клуб «Том».
Пасля вяртання з арэнды далучыўся да Спартака 2011 годзе. На гэты раз згуляў за маскоўскіх спартакаўцаў наступныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе маскоўскага «Спартака», быў асноўным іграком атакавалага звяна каманды.
На працягу 2013—2014 гадоў абараняў колеры каманды клуба «Растоў», гуляючы на правах арэнды.
У склад клуба «Спартак» (Масква) вярнуўся ў 2014 годзе. З тых часоў паспеў адыграць за маскоўскіх спартакаўцаў 13 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце.
6 лютага 2015 года было абвешчана, што Дзюба падпісаў кантракт з пецярбургскім «Зенітам». Па яго ўмовах ігрок павінен быў далучыцца да каманды з 1 ліпеня 2015 года, калі яго кантракт з масквічамі павінен быў скончыцца, а зарплата Дзюбы склала 3,3 млн еўра ў год. Да пераходу Дзюбы з «Спартака» у «Зеніт» ігрок быў пераведзены ў дубльСавет дырэктараў «Спартака» перавёў Дзюбу ў дубль.
9 красавіка 2016 года забіў 100-ы гол у кар’еры, паразіўшы вароты «Амкара»Арцём Дзюба забіў 100-ы гол у кар’еры. У пачатку 2017 года быў абраны віцэ-капітанам «Зеніта»Дзюба стаў капітанам «Зеніта». 19 лістапада 2017 года адыграў у матчы з «Тосна», правёўшы 100-ы матч у складзе пецярбургскай камандыАрцём Дзюба праводзіць соты матч за «Зеніт». У далейшым быў выведзены са складу каманды і не ўдзельнічаў у яе першым зборы ў студзені 2018 года. Па выніках сезона прыняў удзел у 24 матчах і забіў два мячы.
Па ходзе сезона Дзюба канчаткова страціў месца ў стартавым складзе «Зеніта». У выніку 31 студзеня 2018 года быў аддадзены ў арэнду да канца сезона ў тульскі «Арсенал»Футбаліст зборнай Расіі Арцём Дзюба перайшоў з «Зеніта» ў тульскі «Арсенал» «NEWSru.com», 31.08.2018. 9 сакавіка Арцём забіў першы гол за «кананіраў», паразіўшы вароты «Амкара». Будучы ў арэндзе, Дзюба 22 красавіка прыняў удзел у матчы супраць свайго дзеючага клуба «Зеніта», у якім адзначыўся галявой перадачай, а на апошніх хвілінах вызначыўся забітым голам, прынёс сваёй камандзе нічыю, матч скончыўся з лікам 3:3.
У маі 2022 года абвясціў аб сыходзе з «Зеніта». У жніўні 2022 года падпісаў кантракт з турэцкім клубам «Адана Дэмірспор»Футбол. Артем Дзюба подписал контракт с "Адана Демирспор" . pressball.by., пакінуў яго па пагадненні бакоў у лістападзе 2022 года. У лютым 2023 года далучыўся да маскоўскага «Лакаматыва».
Міжнародная кар’ера На працягу 2009—2011 гадоў прыцягваўся ў склад моладзевай зборнай Расіі. На маладзёжным узроўні адыграў у 9 афіцыйных матчах, забіў 4 галы.
У 2011 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі. Правёў у форме галоўнай каманды краіны 23 матчаў, забіўшы 11 галы.
У складзе зборнай быў удзельнікам чэмпіянату Еўропы 2016 года ў Францыі, чэмпіянату свету 2018 года ў Расіі. На хатнім мундыялі ў матчы-адкрыцці супраць Саудаўскай Аравіі выйшаў на поле на 70-й хвіліне замест Фёдара Смолава, а на 71-й забіў гол, зрабіўшы лік 4:0 у карысць Расіі.
Дасягненні Чэмпіён Расіі (4): 2019, 2020, 2021, 2022 Уладальнік Кубка Расіі (3): 2014, 2016, 2020 Уладальнік Суперкубка Расіі (4): 2015, 2016, 2020, 2021
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Майстры спорту Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Адана Дэмірспор Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква