Паўночныя паютэ (саманазва: Numa) — група індзейскіх плямён, якія размаўляюць на аднайменнай нумійскай мове. Карэнныя жыхары рэгіёна Вялікі Басейн. Агульная колькасць (2018 г.) - 7 100 чал.Paiute, Northern in United States
Паходжанне Продкі паютэ з'явіліся ў рэгіёне Вялікі Басейн каля 1000 - 1500 гадоў таму. Магчымай іх прарадзімай была паўднёвая КаліфорніяNorthern Paiute - History and Cultural Relations. Паютэ ніколі не былі аб'яднаны ў адзін народ, падзяляліся на розныя плямёны і групы. Паўночныя паютэ адрозніваюцца ад паўднёвых выключна па лінгвістычнаму прынцыпу.
Да кантактаў з еўрапейцамі ў першай палове XIX ст. паўночныя паютэ насялялі ўсход Каліфорніі, захад Невады і паўднёвы ўсход Арэгона. Усяго налічвалася 26 буйных тэрытарыяльных груп, кожная з якіх мела саманазву. Да паўночных паютэ таксама адносяць банакThe Bannock – Roaming the Great Basin, якія размаўлялі на мове паўночных паютэ, але жылі сярод шашонаў.
Традыцыйная культура Да прыходу еўрапейцаў асноўнымі заняткамі паўночных паютэ былі паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства. Палявалі пераважна ўзімку. Збіральніцтва вялося на працягу года. Збіралі ядомыя расліны і казурак. Для доўгага захавання — хваёвыя арэхі. Рыбалоўства адыгрывала выключна важную ролю ўлетку, калі пачынаўся сухі сезонGinny Bengston, NORTHERN PAIUTE AND WESTERN SHOSHONE.
З рамёстваў асабліва вылучалася пляценне кашоўNorthern Paiute - Economy. У канцы XIX - першай траціне XX ст. яно мела камерцыйна накіраваны характар. У XIX ст. была вядома конегадоўля. Аднак яна не набыла асаблівай эканамічнай значнасці. Коні і сабакі выкарыстоўваліся для транспартыроўкі рэчаў.
Асаблівасці гаспадаркі вымушалі паўночных паютэ весці вандроўны лад жыцця. У раёнах азёр і балот меліся сталыя паселішчы, дзе праводзілі зімовы сезон. У астатні час галоўным тыпам паселішча быў часовы лагер. Іх памер і насельніцтва вагаліся ў залежнасці ад сезона. У мясцовасцях, багатых рэсурсамі, лагеры ўключалі 50 — 200 жыхароўNorthern Paiute - Settlements. Асноўны від жытла — часовы вікіяп.
Фундаментам сацыяльнай арганізацыі былі тэрытарыяльныя групы, якія часцяком фарміраваліся па сваяцкаму прынцыпу. Яны разам эксплуатавалі землі, па якіх вандравалі, абаранялі іх, аб'ядноўваліся падчас святаў і супольных паляванняў. На чале тэрытарыяльнай групы стаяў выбраны правадыр. Ён узначальваў паляванні і ваенныя дзеянні. Знутры буйных груп вылучаліся малыя вандроўныя групы з некалькіх сем'яў. Сацыяльны статус вызначаўся ўзростамNorthern Paiute - Sociopolitical Organization. Эканамічная няроўнасць рэгулявалася абавязковай узаемнай дапамогай і шчодрасцю ў дачыненні да іншых чальцоў групы.
Дамінавалі малыя нуклеарныя сем'і. Бацькі самі выбіралі нявесту жаніха, абменьваліся з яе сваякамі падарункамі. У раннія часы пасля шлюбу жаніх пераходзіў на тэрыторыю сям'і жонкі. Аднак сваяцтва вызначалася па мужчынскай лініі. Існавалі звычаі разводаў, палігініі і паліандрыіNorthern Paiute - Marriage and Family. У выхаванні дзяцей прымалі ўдзел бабулі і дзядулі.
Мова Родная мова паўночных паютэ адносіцца да нумійскай групы моў. У нашы дні захавалася каля 700 носьбітаўNorthern Paiute (Numu / Paviotso). Вывучаецца ў школах Арэгона і Невады.
Рэлігія Традыцыйныя рэлігійныя вераванні паўночных паютэ былі заснаваны на веры ў духоўную сілу puhaNorthern Paiute - Religion and Expressive Culture, якая прасякае ўсе натуральныя аб'екты, у тым ліку людзей. Яны таксама верылі ў звышнатуральныя істоты: воўка-стваральніка сусвета Isa, яго брата-трыкстэра каёта, карлікаў-людаедаў німерыгар і г. д.Native Languages of the Americas: Paiute Indian Legends У якасці арганізатара рэлігійных рытуалаў мог выступаць кожны мужчына, аднак лічылася, што эфектыўна займаюцца лекаваннем толькі шаманы.
У выніку кантактаў з еўрапейцамі сярод паўночных паютэ пачало распаўсюджвацца хрысціянства. Пасля сонечнага зацьмення 1889 г. шаман Вавока стварыў на аснове традыцыйных і хрысціянскіх вераванняў рэлігійны культ Танец духуThe Ghost Dance – A Promise of Fulfillment, які меў уплыў і на іншыя індзейскія народы ЗША.
Спасылкі Paiute Northern Paiute: Countries and Their Cultures Northern Paiute Language Project
Катэгорыя:Народы ЗША Катэгорыя:Індзейцы Паўночнай Амерыкі