Крушынавыя (Rhamnáceae) — сямейства двухдольных раслін парадку Ружакветныя.

У сямейства ўваходзяць 50-55 родаў і 870—900 відаў, якія растуць у гарачых, умераных і халодных краінах. Найбольш цікавыя прадстаўнікі сямейства: , , .

Біялагічнае апісанне Кусты або невялікія дрэвы.

Лісце суцэльнае.

Кветкі двухполыя, радзей аднаполыя, дробныя, зеленаватыя, 4-5-членныя як у чашачцы, так у вяночку і андрацэі.

Плод разнастайны, але па большай частцы не раскрываецца: у выглядзе касцянкі, у выглядзе крылаткі і інш.

Роды Спіс заснаваны на базе дадзеных Vascular Plant and Families GeneraList of genera in family Rhamnaceae(англ.) (Праверана 15 лістапада 2009) Каралеўскіх батанічных садоў К’ю, 1992

Катэгорыя:Сямействы раслін