Любо́ў, таксама каха́нне — стаўленне да каго-небудзь як да безумоўнай каштоўнасці, лучнасць, яднанне і агульнасць з якою ўспрымаецца як дабро. Да кахання не адносяць эмацыйныя станы, звязаныя са страсцю ці прыхільнасцю (у т.л. да адносін, вопыту і г.д.); рамантычныя (лірычныя) перажыванні, звязаныя з сексуальнай цягай і сексуальнымі адносінамі.
У дыялогу Платона «Пір» — творы, які задаў большасць асноўных сюжэтаў наступных філасофскіх разважанняў пра каханне, — уз’яднальная функцыя любові (у Платона — любоў-эрасУ старажытых грэкаў было агульна ўяўленне пра любоў, з якой яны вылучалі асобныя віды, якія кожны разумеў шмат у чым розна, а менавіта любоў-эрас, любоў-філія, любоў-сторгэ і любоў-агапэ. Дакладная дыферэнцыяцыя зместу гэтых паняццяў адбылася ў пазнейшыя часы, паняцце любоў-агапэ наогул канчаткова напоўніўся зместам праз хрысціянскае мысленне.) падаецца як галоўная. У Платона любоўю завецца прага цэласнасці і імкненне да яе, у каханні кожны знаходзіць сваё непаўторнае іншае Я, у лучнасці з якім знаходзіцца гармонія.
У свой час, Арыстоцель лічыў, што сапраўдная любоў (у Арыстоцеля — любоў-філія) засноўваецца на ўзаемнасці, добразычлівасці, даверы, клопаце, імкненні да дасканаласці. У Арыстоцеля адбываецца істотная змена ў разуменні любові, калі ў Платона любоў — стаўленне таго, хто любіць, да таго, каго любяць; адносіны няроўных, то Арыстоцель настойвае на тым, што ў любові, якую ён лічыў гранічнай формай сяброўства, выяўляецца роўнасць.
Платон і Арыстоцель разважалі пра любоў, але праз выяўленыя ў гэтых развагах уласцівасці любові як пачуцця — стаўленне да іншага, адносін паміж людзьмі — у пазнейшыя часы пачалі асэнсоўваць і каханне. Развагамі старажытнасці былі зададзеныя фундаментальныя характарыстыкі кахання як пачуцця, якое, па-першае, накіравана ад таго, хто кахае, да аб’екта кахання і, па-другое, прымушае таго, хто кахае, ахвяраваць дзеля таго, каго ён кахае. Характарыстыкі аднолькава ўласцівыя каханню мужчыны да жанчыны і жанчыны да мужчыны, праўда ў асобных выпадках яны выяўляцца па-рознаму.
Асновы разумення кахання
Тэрміналогія Складанасць і дыялектычная шматпланавасць кахання спарадзіла значную колькасць трактовак феномена ў розных мовах, культурах на працягу ўсяе гісторыі чалавечага грамадства.
Класіфікацыя форм кахання Распазнаванне асобных тыпаў любові можна бачыць ужо ў старажытнагрэчаскай мовеАверинцев С. С., Спиркин А. Г. Любовь // БСЭ: «Эрас» () — стыхійная, захопленая закаханасць, у выглядзе шанавання, накіраванага на аб’ект кахання «знізу ўверх». Яна не пакiдае месца для жалю або міласэрнасці; «Фiлiя» () — любоў-сяброўства ці любоў-прыязнасць, абумоўленая сацыяльнымі сувязямі і асабістым выбарам; «Сторге» () — любоў-пяшчота, асабліва сямейная; «Агапэ» () — ахвярная любоў, безумоўная любоў, у хрысціянстве такая любоў Бога да чалавека.
Таксама грэкамі вылучалася яшчэ тры разнавіднасціСветлана Коппел-Ковтун Несколько слов о любви // Всеукраинский журнал «Мгарскій колоколъ». —№ 108. — январь 2012: «Людус» () — любоў-гульня да першых праяў нуды, заснаваная на палавой цязе і накіраваная на атрыманне задавальненняў; «Манія» () — каханне-апантанасць, аснова якой — запал і рэўнасць. Старажытныя грэкі называлі манію «вар’яцтвам ад багоў»; «Прагма» () — разумовае каханне, калі перажыванне гэтага пачуцця ў чалавеку падахвочваецца не сардэчнай прыхільнасцю, а толькі ў карыслівых інтарэсах з мэтай здабывання выгад. У далейшым на гэтай аснове быў распрацаваны шэраг класіфікацый, у тым ліку прапанаваная канадскім сацыёлагам Дж. А. Лі канцэпцыя шасці любоўных стыляў: тры асноўныя стылі — эрас, сторге і людус — у сваіх змешваннях даюць яшчэ тры: агапэ, каханне-манію і рацыянальную любоў-прагму.
У. С. Салаўёў вызначае каханне як цягу адной адушаўлёнай істоты да іншай для злучэння з ёю і ўзаемнага папаўнення жыцця і вылучае тры яе віды: Любоў, якая больш дае, чым атрымлівае, або сыходнае каханне () — да гэтага віду любові ён адносіць бацькоўскую любоў, пераважна матчыну любоў да дзяцей. У чалавека гэтая любоў, або апека старэйшых пра малодшых, абарона слабых моцнымі, стварае бацькаўшчыну і паступова арганізуецца ў нацыянальна-дзяржаўны побыт; Любоў, якая больш атрымлівае, чым дае, або ўзыходзячае каханне () — да гэтага віду любові ён адносіць любоў дзяцей да бацькоў, а таксама прыхільнасць жывёл да сваіх апекуноў, асабліва адданасць хатніх жывёл чалавеку. У чалавека, на яго думку, гэтая любоў можа распаўсюджвацца таксама на памерлых продкаў, а затым і на больш агульныя і аддаленыя прычыны быцця (да сусветнай наканаванасці, адзінага Айца Нябеснага), і з’яўляецца коранем усяго рэлігійнага развіцця чалавецтва; Любоў, якая роўна дае і атрымлівае, або палавая любоў () — да гэтага віду любові ён адносіць каханне мужа і жонкі адно да аднаго, а таксама ўстойлівую сувязь паміж бацькамі ў іншых відаў жывёл (птушак, некаторых жывёл і т. п.). У чалавека гэтая любоў можа дасягаць выгляду дасканалай паўнаты жыццёвай узаемнасці і праз гэта станавіцца найвышэйшым сімвалам ідэальных адносін паміж асабістым пачаткам і грамадскім цэлым;
Салаўёў падкрэслівае, што ў Бібліі адносіны паміж Богам (у тым ліку ў асобе Хрыста і Царквы) і абранай ім народнасцю адлюстроўваюцца пераважна як шлюбны саюз, з чаго ён робіць выснову, што ідэальны пачатак грамадскіх адносін, па хрысціянству, ёсць не ўлада, а любоў.
Таксама Салаўёў піша, што з пункта гледжання этыкі каханне ўяўляе сабой складаную з’яву, якая складаецца з: Жалю, пераважна ў бацькоўскай любові; Глыбокай павагі, пераважна ў каханні дзяцей да бацькоў і вынікаючай з яе рэлігійнай любові; Пачуцця сораму, які ў злучэнні з двума першымі элементамі ўтварае чалавечую форму палавой ці шлюбнай любові.
Вытокі і эвалюцыя паняцця любові
У гісторыі рэлігій каханне двойчы атрымала першынствуючае значэнне: як дзікая стыхійная сіла палавой цягі — у паганскім фалізме (яшчэ захоўваюцца дзе-нідзе ў выглядзе арганізаваных рэлігійных суполак, як, напрыклад, індыйскія сактысты з іх свяшчэнна-парнаграфічнымі пісаннямі, тантрамі), і затым, у супрацьлегласць з гэтым, як ідэальны пачатак духоўнага і грамадскага яднання — у хрысціянскай агапэ ().
Натуральна, што і ў гісторыі філасофіі паняцце займала важнае месца ў розных сістэмах. Для Эмпедокла каханне () было адным з двух пачаткаў сусвету, менавіта пачаткам сусветнай адзінства і цэласці (інтэграцыі), метафізічным законам прыцягнення і цэнтраімклівага руху. У Платона каханне ёсць дэманічнае (злучае зямны свет з боскім) імкненне канечнай істоты да дасканалай паўнаты быцця і вынікаючая адсюль «творчасць у прыгажосці». Гэта эстэтычнае значэнне кахання было пакінута без увагі ў філасофіі патрыятычнай і схаластычнай. Платон у сваім трактаце «Пір» уводзіць істотна фармулёўку пра сувязь любові і пазнання. Каханне ў яго працэс бесперапыннага руху. Платанічны эрас ёсць эрас пазнання.
Згодна з Арыстоцелем, мэтай любові з’яўляецца сяброўства, а не пачуццёвая цягаШестаков В. Эрос и культура: философия любви и европейское искусство. Глава 1. Философия любви в Древней Греции и Риме. Арыстоцель прапанаваў так вызначыць паняцце любові: «любіць значыць жадаць каму-небудзь таго, што лічыш дабром, дзеля яго [гэта значыць гэтага іншага чалавека], а не дзеля самога сябе, і імкнуцца па меры сіл дастаўляць яму гэтыя даброты»Аристотель. Риторика. Книга II. Глава IV..
Іншы сэнс у паняцце ўкладвалі суфійскія філосафы і літаратары Персіі і Арабскага ўсходу ў часы Сярэднявечча. Так у паэзіі Амара Хаяма і Алішэра Наваі каханне ў духу суфійскай традыцыі атаясамліваецца з віном. Віно, якое налівалі ў посуд, гэта значыць у тленную чалавечую абалонку, напаўняе людзей духоўным складнікам, дыялектычна ўводзячы паняцце любові да БогаОмар Хайям // Новейший философский словарь: 3-е изд., исправл. / под ред. А. А. Грицанова. — Мн.: Книжный Дом. 2003. — 1280 с. — (Мир энциклопедий). ISBN 985-428-636-3. (копия). Тым не менш, існаванне Бога само па сабе не з’яўлялася ў іх абавязковай атрыбутыкай. І кірунак, вектар любові, мог мець розныя значэнні.
У Сярэднявеччы своеасаблівае зліццё хрысціянскіх і платанічных ідэй аб гэтым прадмеце мы знаходзім у Дантэ. Наогул у сярэднія вякі любоў была прадметам рэлігійнай містыкі, з аднаго боку (Віктарынцы, Бернард Клервоскі і асабліва Банавентура ў яго творах «Stimulus amoris», «Incendium amoris», «Amatorium»), і адмысловага роду паэзіі з другога; гэтая паэзія, якая з Паўднёвай Францыі распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе, была прысвечана культу жанчыны і ідэалізаванай палавой любові ў сэнсе гарманічнага злучэння ўсіх трох яе элементаў: глыбокай павагі, жалю і сарамлівасці.
У эпоху Адраджэння працамі Марсілія Фічына, Франчэска Катані, Джардана Бруна і іншых пачынае развівацца плынь неаплатанізму. У аснове гэтай любоўнай філасофіі знаходзіцца вучэнне пра прыгажосць. Прырода любові ёсць імкненне да прыгажосці. Гэтая канцэпцыя звязвае этыку і эстэтыку і аказвае значнае ўздзеянне на мастацтва эпохі Адраджэння.
У эпоху барока Бенедыкт Спіноза даў наступнае вызначэнне: «Каханне ёсць асалода, якая суправаджаецца ідэяй знешняй прычыны» ()V.— Письмо четвертое: свет истины // Флоренский П. А. Столп и утверждение истины — М.: Правда, 1990. — 490 с. Репринт 1914 года. Спіноза атаясамляе каханне з абсалютным пазнаннем (amor Dei intellectualis) і сцвярджаў, што філасофстваваць ёсць ні што іншае, як любіць Бога.
У новай філасофіі варта адзначыць тэорыю палавой любові ў Шапенгаўэра («Metaphysik der Liebe» у «Parerga u. Paral.»). Індывідуалізацыю гэтай страсці ў чалавека Шапенгаўэр тлумачыць тым, што жыццёвая воля () імкнецца тут не толькі да ўвекавечання роду (як у жывёл), але і да стварэння як мага больш дасканалых асобін роду; такім чынам, калі гэты мужчына горача любіць менавіта гэтую жанчыну (і наадварот), то значыць, ён менавіта з ёю можа ў дадзеных умовах зрабіць найлепшае патомства.
У XX стагоддзі ўзаемасувязь паміж любоўю і сексуальнасцю легла ў аснову работ Зігмунда Фрэйда. Каханне па Фрэйду — іррацыянальнае паняцце, з якога выключаны духоўны пачатак. Каханне ў тэорыі сублімацыі, распрацаванай Фрэйдам, зводзіцца да першабытнай сексуальнасці, якая з’яўляецца адным з асноўных стымулаў развіцця чалавека.
Пазней былі зроблены спробы развіцця тэорыі Фрэйда і пераходу ад чыста біялагічнага апісання да сацыяльнага і культурнага складнікаў як да асновы з’явы. Гэта новы напрамак, зароджаны ў ЗША, быў названы неафрэйдызмам. Адным з лідараў неафрейдызму лічыцца псіхааналітык Эрых ФромЭрих Фромм // Карпенко Л. А., Кондаков И. М. История психологии в лицах..
У студзені 2009 года навукоўцы інстытута Стоні Брук (Нью-Ёрк, ЗША) падвялі навуковую базу пад існаванне «вечнай любові»: яны прыйшлі да высновы, што ўзровень дапаміна (гармона задавальнення жыццём) аднолькавы і ў старажылаў любові, і ў тых, хто толькі што пакахаўНаука поверила, что любовь не умирает // Мой район, 04.01. 2009 г.. Аднак яны не ўлічвалі ўзровень аксітацыну, які адказвае за прыхільнасць, і яго ўзровень змяняецца з цягам часуGenie James, C. W. Randolph. In the Mood Again: Use the Power of Healthy Hormones to Reboot Your Sex Life. — Simon & Schuster, 2009 ISBN 1-4391-4916-X, 9781439149164.
Каханне ў псіхалогіі і сексалогіі У псіхалогіі і сексалогіі, як правіла, гаворка ідзе менавіта пра каханне як эмоцыю моцнай (гарачай) прыхільнасці і асабістай адданасці аб’екту каханняLove // Oxford Illustrated American dictionary. — London, 1998.Hatfield E., Rapson R. L. Love, Sex, and Intimacy. — New York, 1993. .
Важнымі аспектамі любові з’яўляюцца павага і клопат, і іх наяўнасць дазваляе адрозніць станоўчую любоў ад кахання-хваробы, свайго роду маніі. Каханне звычайна падразумявае адкрытасць, агульнасць інтарэсаў і жаданняў (сексуальных або любых іншых), інтэнсіўнасць якіх можа быць выяўлена ў кожным канкрэтным выпадку ў рознай ступеніМастерс У., Джонсон В., Колодни Р. Сексуальность Человека. — М., 1998. .
Значэнне кахання