Тонгва, таксама вядомыя як кіж і габрыэлінья (саманазвы: Tongva, Kizh, , ) — індзейскі народ у Каліфорніі (ЗША). Раней насяляў раён Лос-Анджэлеса і паўднёвыя астравы Чанел. Агульная колькасць (2018 г.) - 500 чал.Tongva, Gabrielino in United States

Гісторыя Продкі тонгва і серана перасяліліся з усходу ў Каліфорнію каля 3500 - 2500 гадоў таму People and language: Defining the Takic expansion into southern California. Сучасная назва тонгва ўпершыню была занатавана толькі ў 1903 г. Лічыцца, што саманазва кіж больш старажытная. Частка навукоўцаў мяркуе, што да прыбыцця еўрапейцаў тонгва маглі мець кантакты з палінезійцаміPolynesians in California: Evidence for an Ancient Exchange?.

Сувязі з іспанцамі пачаліся з 1542 г. Іспанскія місіянеры заснавалі ў паўднёвай Каліфорніі місію Архангела Гаўрыіла ў 1771 г. і місію Караля Фердынанда ў 1797 г. Яны актыўна займаліся хрысціянізацыяй мясцовага насельніцтва і прыцягненнем яго да сучаснай гаспадаркі. Шчыльныя кантакты прывялі да распаўсюджвання назваў габрыэлінья і фернандынья. Адмоўным вынікам узаемадзеяння з іспанцамі быў высокі ўзровень смяротнасці індзейцаў з-за завезеных з Еўропы эпідэмічных захворванняў.

У 1821 г. тэрыторыі тонгва былі далучаны да Мексікі, у 1848 г. — да ЗША. У выніку зямельных махінацый прадстаўнікі гэтага народа фактычна былі пазбаўлены зямельнай маёмасці. У міжваенны перыяд пракуратура Каліфорніі настаяла на частковай кампенсацыі, якую тонгва атрымалі толькі ў 1944 г. У 1972 г. кампенсацыя была пашырана, але ўсё роўна была недастатковай. У пасляваенны перыяд праводзілася палітыка асіміляцыі. Яна ўключала выхаванне індзейскіх дзяцей ў белых сем'ях.

У 1994 г. штат Каліфорнія прызнаў самастойную нацыю тонгва-габрыелінья. Для далейшага эканамічнага развіцця нацыі было адчынена казіноCasino Project , але яго эксплуатацыя выклікала разлад сярод тонгва і падзел у 2001 г. і 2006 г. на фракцыі.

Традыцыйная культура thumb|left|Жытло Тонгва насялялі адзін з найбольш урадлівых рэгіёнаў Каліфорніі. Іх асноўнымі заняткамі былі збор жалудоў, рыбалоўства і паляванне. Тонгва ўмелі вырабляць складаныя разборныя лодкі з хваёвых дошак, ведалі кераміку і пляценне. Важную ролю адыгрываў гандаль з астраўнымі і з кантынентальнымі плямёнамі. Замест грошай выкарыстоўвалі ракавіны.

Ужо да прыбыцця еўрапейцаў у тонгва меліся вялікія паселішчы, што ўмяшчалі 400 - 500 жытлаў. На чале такога паселішча стаяў адзіны правадыр tomyaar. Асноўны від жытла — канічны вігвам kiySan Marino’s First Residents. Ён уяўляў сабою каркас з жэрдак, крыты трысняговымі цыноўкамі. Жыхары астравоў Чанел будавалі жытлы з кітовых костак.

Тонгва верылі ў багоў і духаў, у тым ліку ў стваральніка сусвету Quaoar, хтанічную багіню Tolmalok, бога неба Weywot, багіню зямлі Chehooit, багіню ўрадлівасці Manisar і г. д.Native Languages of the Americas: Gabrielino Legends, Myths, and Stories (Kizh, Tongva) Папулярнасцю карысталіся апавяданні пра трыкстэра-каёта Tukupar Itar.

Вялікую ролю ў духоўным жыцці адыгрывалі шаманы. Абрады ініцыяцыі ўключалі галаданне, выпрабаванні на цягавітасць і боль ад укусаў мурашакTongva (Gabrielinos). У абрадах выкарыстоўваліся галюцынагены.

Мова Родная мова тонгва адносіцца да юта-ацтэкскай сям'і моў. У выніку культурнай асіміляцыі да пачатку XX ст. яна выйшла з ужытку.

Спасылкі

Gabrielino-Tongva Tribe GABRIELINO. SOCIAL STUDIES FACT CARDS CALIFORNIA INDIANS Gabrielino/Tongva Culture and History

Катэгорыя:Народы ЗША Катэгорыя:Індзейцы Паўночнай Амерыкі