Адам Міхнік (; нар. 17 кастрычніка 1946, Варшава) — польскі гісторык, палітычны публіцыст, галоўны рэдактар «Gazety Wyborczej» (з 1989).

Біяграфічныя звесткі У 1968—1989 гадах адзін з галоўных стваральнікаў нелегальнай апазіцыі ў ПНР, пасол Сейма X склікання. Лаўрэат шматлікіх узнагарод, кавалер Ордэна Белага Арла. Ганаровы прафесар Кіева-Магілянскай акадэмііАдам Міхнік: Лукашэнке засталося нядоўга // Наша Ніва, 31 жніўня 2006..

21 снежня 2010 года адзін з арганізатараў і падпісантаў Беларускай адозвы былых дзеячаў польскай апазіцыі () у падтрымку беларускай дэмакратычнай апазіцыіApel białoruski // Gazeta Wyborcza 21-12-2010 ; пераклад Беларуская адозва (зварот былых дзеячаў польскай апазіцыі) .

Беларускія пераклады Паасобныя эсэ на беларускую пераклаў Лявон Баршчэўскі.

Спасылкі

Адам Міхнік: «Абавязак суседзяў Беларусі падтрымліваць дэмакратаў» // Народная Воля, 31 мая 2010.

Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў ПНР (1944—1989) Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Польшчы Катэгорыя:Дысідэнты Польшчы Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Члены прафсаюза «Салідарнасць»