Бу́сельнік цыкутавы, Бусельнік цыкутовы, Бусельнік звычайны (Erodium cicutarium) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назва
Грабелькі, дажджоўнікАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, жабнік Ботанический словарь, Спб, 1878, грабенчыкі, сушчэннік, чарвівецВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 10—50 см. Сцябло прамастаячае або прыўзнятае, апушанае густымі валаскамі. Лісце двойчыперыстарассечанае. Сцябловае на чаранках, супраціўнае. Прыкаранёвае лісце ў разетцы. Кветкі малінавага, бледна-пурпуровага колеру з цёмнымі жылкамі, сабраныя па 3—8 у парасонападобныя суквецці. Плод — зборны арэшак.
Арэал і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Заносны від у Аўстраліі і Паўночнай АмерыцыСорные растения. Erodium cicutarium (L.) L’Her. — Аистник цикутовый, журавельник цикутовый, грабельки // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения . Расце на палях, адкрытых сухіх месцах, у садах і агародах, у стэпах, пустынях і перадгор’ях, на засмечаных месцах. Цвіце ў маі—верасні.
Гаспадарчае значэнне Лекавая і меданосная расліна. Утрымлівае дубільныя рэчывы, карацін, арганічныя кіслоты і смолы. Пустазелле на пасевах збожжавых, прапашных культур і льну, у садах і вінаградніках.
Літаратура — С. 363.
Спасылкі
Аистник обыкновенный, или Грабельки — Erodium cicutarium (L.) L’Herit. // Экологический центр «Экосистема»™ Сорные растения. Erodium cicutarium (L.) L’Her. — Аистник цикутовый, журавельник цикутовый, грабельки // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения
Катэгорыя:Гераніевыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле