Лагане́ц асенні (Scorzoneroides autumnalis) — від травяністых раслін сямейства .
Назва Лаганец асенні, млячай (млечай), залатушная трава Ботанический словарь, Спб, 1878.
Батанічнае апісанне
Расліна вышынёй 15—40 см голая або апушаная. Сцяблы дугападобна ўзнятыя, вілавата разгалінаваныя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, вузкаланцэтнае, выемчата-зубчастае, сцябловае — дробнае, лускападобнае. Кветкі двухполыя, жоўтыя, з доўгім язычковым 5-зубчастым вяночкам, у адзіночных кошыках. Абгортка з павуцініста-апушаных ланцэтных лісцікаў. Плод — бурая сямянка, з чубком з перыстых аднарадковых валаскоў.
Біялогія і экалогія Расце на лугах, ускрайках палёў, лясных палянах і ўзлесках, каля дарог і жылля. Цвіце ў чэрвені—жніўні. На тэрыторыі Беларусі з’яўляецца відам прыроднай флоры.
Хімічны склад Тэрпеноіды: α-амірын, β-амірын. Каўчук. Каратыноіды. Стэроіды: β-сітастэрын.
Падземная частка Тэрпеноіды: 8-дэзокснлактуцын, яквіленін. Каратыноіды.
Надземная частка Стэроіды. Алкалоіды. Лейкоантацыяны. Дубільныя рэчывы. Флаваноіды.
Лісце Тэрпеноіды: 8-дэзоксілактуцын, яквіленін. Каратыноіды: віалаксанцін. Флаваноіды: лютэалін. Нектар. Вугляводы: цукроза. Тэрпеноіды: 8-дэзоксілактуцын, яквіленін. Каратыноіды. Вітаміны: токаферол.
Насенне тлусты алей 24 %.
Выкарыстанне і ўласцівасці Выкарыстоўваецца як лекавая расліна: надземная частка адвар — пры рэспіраторных інфекцыях; вонкава (ванны) — седатыўнае для дзяцей. На Палессі — пры захворваннях печані і дыскінезіі жоўцевых пратокаў. З’яўляецца меданосам, а таксама пашавай раслінай.
Літаратура і крыніцы
Спасылкі Специализированный кадастр растений, животных, грибов естественной среды обитания Беларуси
Катэгорыя:Лаганец Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1794 годзе