Універса́лы Укра́інскай Цэнтра́льнай Ра́ды — 4 граматы-пракламацыі, якія выдала Украінская цэнтральная рада. Па аналогіі з устаўнымі граматамі Рады БНР яны вызначылі этапы станаўлення ўкраінскай дзяржавы — ад аўтаноміі да самастойнасці.

Змест універсалаў I Універсал, выдадзены , абвясціў аўтаномію Украіны ў адказ на негатыўнае стаўленне да гэтага пытання расійскага Часовага ўрада.

II Універсал, выдадзены , зафіксаваў дамоўленасці між УЦР і Часовым урадам: апошні прызнаваў УЦР і Генеральны сакратарыят як дзяржаўны орган Украіны. Са свайго боку, УЦР прызнавала Усерасійскія ўстаноўчыя сходы, а да іхняга склікання абавязвалася не рабіць самастойных крокаў для атрымання аўтаноміі Украіны.

III Універсал, выдадзены , абвясціў Украінскую Народную Рэспубліку (УНР), фармальна не парываючы федэратыўных сувязяў з Расіяй, і дэмакратычныя прынцыпы: свабоду слова, друку, веравызнання, сходаў, саюзаў, страйкаў, недатыкальнасць асобы і памяшкання; абвясціў нацыянальную аўтаномію для меншасцей (рускіх, палякаў, яўрэяў), скасаваў смяротную кару і права прыватнай уласнасці на зямлю, усталяваў 8-гадзінны рабочы дзень, абвясціў рэформу мясцовага самакіравання, вызначыў 9 студзеня 1918 днём выбараў ва Украінскія устаноўчыя сходы.

IV Універсал, выдадзены , абвясціў УНР «самастойнай, ні ад каго незалежнай, свабоднай суверэннай дзяржавай ўкраінскага народу», а выканаўчы орган, Генеральны сакратарыят — Радай Народных Міністраў.

Катэгорыя:Украінская цэнтральная рада Катэгорыя:Гістарычныя дакументы