Аку́лы (Selachimorpha), надатрад храстковых рыб, які ўключае восем атрадаў, дваццаць сямействаў і каля 350 відаў. Прадстаўнікі надатраду шырока распаўсюджаны ва ўсіх марах і акіянах, сустракаюцца таксама прэснаводныя акулы.
Апісанне Жаберныя шчыліны размешчаны галоўным чынам на баках цела. Пярэдні край груднога плаўніка не прымацаваны да бакавой паверхні галавы, анальны плаўнік прысутнічае або адсутнічае, палоўкі пояса груднога плаўніка не злучаюцца на спінным баку цела. Будова хваставога плаўніка заўсёды гетэрацэркальная (нераўналопасная), але яго форма залежыць ад таго, як і дзе палюе рыба.
Асаблівасці біялогіі Большасць відаў адносіцца да так званых сапраўдных драпежнікаў, асобныя віды (у прыватнасці, кітовая і гіганцкая акулы) харчуюцца планктонам.
Апладненне ўнутранае. У самцоў парныя капулятыўныя органы (птэрыгаподыі) відазменены з брушных плаўнікоў. Самкі адкладваюць яйцы ў рагавой абалонцы, у шэрагу відаў адбываецца яйцажыванараджэнне і жыванараджэнне.
Класіфікацыя
Orectolobiformes Carcharhiniformes (напрыклад, Шэрыя акулы, Молатагаловыя акулы) Squaliformes Lamniformes (напрыклад, Акула-дамавік, Марская лісіца звычайная) Hexanchiformes (напрыклад, Попельная сямішчэлепавая акула) Pristiophoriformes Heterodontiformes Squatiniformes † Xenacanthida † Symmoriida † Cladoselachiformes † Eugeneodontida
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы