«Галаваломка» ці «Вэрхал у галаве» (, даслоўна ) — камедыйна-драматычны 3D-анімацыйны фільм студыі «Pixar». Прэм’ера адбылася 18 чэрвеня 2015 года на кінафестывалі ў КаннахГоловоломка. Release Info. // Сайт Imdb.com. Пераможца прэміі «Оскар» (2016) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Фільм па арыгінальнай ідэі Піта Доктэра, рэжысёра фільма, нароўні з Роні дэл Кармэнам і прадзюсарам Ёнасам Рыверай.
Сюжэт Райлі Андэрсан — 11-гадовая школьніца, якая пераязджае са сваімі бацькамі ў Сан-Францыска. Яна спрабуе прыстасавацца да новага жыцця ў шумным мегаполісе, і ў гэтым ёй дапамагаюць пяць галоўных эмоцый, што жывуць унутры яе розуму: Радасць, Страх, Агіда, Гнеў і Маркота (Сум). Кожная з эмоцый лічыць, што менавіта яна лепей ведае, што рабіць у гэтым становішчы, але неўзабаве ў галаве Райлі здараецца сапраўдны вэрхал.Кінапрагляд з Gavarun_by
Беларуская агучка Анімацыйны фільм упершыню агучаны па-беларуску ў 2018 годзе студыяй «Gavarun».
Афіцыйны беларускі пераклад быў падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у кастрычніку 2021 года на відэасэрвісе VOKA. Ролі ў ім агучвалі Ясна Глотава (Райлі), Святлана Цімохіна (Радасць), Наталля Кот-Кузьма (Смутак), Аксана Чывялёва (Агіда), Сяргей Чэкерэс (Гнеў), Уладзімір Глотаў (Страх) і Андрэй Градабоеў (Бін Бон).
Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы ЗША ў 3D Катэгорыя:Мультфільмы 2015 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Gavarun by Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна