Першая Івуарыйская вайна (), таксама Першая грамадзянская вайна ў Кот-д’Івуары () — узброены канфлікт на тэрыторыі Кот-д’Івуара ў 2002—2007 гадах.
Падзеі сталі следствам вострай палітычнай канкурэнцыі, эканамічнага і міграцыйнага крызісаў, этнічных супярэчнасцей, праблем вакол электаральнай сістэмы.
Баявыя дзеянні пачаліся з узброенага паўстання ў некалькіх буйных гарадах і прывялі да фактычнага падзелу краіны на мяцежныя мусульманскія (поўнач) і праўрадавыя хрысціянскія (поўдзень) рэгіёны. Актыўнымі ўдзельнікамі канфлікту, акрамя непасрэдна івуарыйскіх фракцый, сталі Францыя, міратворчыя сілы ААН і замежныя найміты.
Пры пасярэдніцтве іншых дзяржаў бакі падпісалі шэраг пагадненняў па ўрэгуляванні спрэчных пытанняў, але канчатковы мір быў усталяваны толькі праз некалькі спроб. Тым не менш, у 2010 годзе, з прычыны нявызначаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, пачалася Другая Івуарыйская вайна.
Перадгісторыя Рэспубліка Кот-д’Івуар узнікла 7 жніўня 1960 года, калі краіна атрымала незалежнасці ад Францыі. Першым прэзідэнтам стаў прадстаўнік ад Дэмакратычнай партыі (ДП) Фелікс Уфуэ-Буаньі. Ён заставаўся кіраўніком дзяржавы больш за 30 гадоў, падтрымліваў цесныя сувязі з былой метраполіяй, ствараў спрыяльныя ўмовы для прыватнага прадпрымальніцтва і замежных інвестыцый, стараўся захоўваць этнічны баланс, не пакідаючы ні адну буйную народнасць (у краіне больш за 60 розных этнічных груп) без прадстаўніцтва ў вышэйшых органах улады, а таксама перанёс сталіцу з Абіджана ў родны Ямусукра. Па велічыні эканомікі Кот-д’Івуар заняў трэцяе месца ў Афрыцы. Пры гэтым рэжым Уфэа-Буаньі адзначыўся аўтарытарызмам: толькі ў апошнія тры гады праўлення прэзідэнт дазволіў шматпартыйнасць.
У 1993 годзе Уфуэ-Буаньі памёр. Кот-д’Івуар узначаліў Анры Конан Бед’е, які лічыўся пераемнікам былога кіраўніка дзяржавы. Аднак новы прэзідэнт не быў гэтак жа моцным палітыкам, і ўнутры ўрадавых колаў разгарнулася вострая палітычная канкурэнцыяАнтон Василенко. Как электоральные конфликты перерастают в боевые действия // Warspot : военно-исторический портал. — 20 июня 2015.. Становішча пагоршылася падзеннем сусветных цэн на какаву і каву, паколькі экспарт абодвух гэтых тавараў складаў значную долю даходаў. Так, паводле ацэнкі Сусветнага банка, з 1985 па 1993 год колькасць жыхароў за рысай беднасці вырасла з 11 % да 31 %.
Адначасна пачаўся рост міжэтнічнай і сацыяльнай напружанасці, бо ў Кот-д’Івуар лінуў паток мігрантаў з бяднейшых афрыканскіх краін (пераважна Малі і Буркіна-Фасо), якія станавіліся рабочымі на плантацыях кавы і какавы. Да 1998 года мігранты складалі 26 % насельніцтва. Гэты фактар прывядзе да спрэчак вакол існай электаральнай сістэмы краіны, калі 8 снежня 1994 года будзе зацверджаны новы Выбарчы кодэкс Кот-д’Івуара. Паводле яго да кандыдатаў у прэзідэнты вылучана новае правіла — даказаць сваё івуарыйскае паходжаннеColette Braeckman, " Aux sources de la crise ivoirienne ", Manière de voir, N° 79, février-mars 2005, ISSN 1241-6290, p. 81..
У гэты час Кот-д’Івуар ахапілі міжнацыянальныя сутыкненні, якія да пэўнага перыяду насілі спарадычны характар. Краіна перажыла тры ваенныя путчы.
24 снежня 1999 года адбыўся дзяржаўны пераварот, і да ўлады прыйшоў генерал Рабер Геі. Былі празначаны прэзідэнцкія выбарыБиография Роберта Геи на encyclopedia.com. Аднак улады прынялі закон, які патрабаваў ад кандыдатаў, каб абодва іх бацькі былі ўраджэнцамі Кот-д’Івуара. Гэта адхіляла ад удзелу ў перадвыбарнай гонцы Аласана Уатара — нашчадка выхадцаў з Буркіна-Фасо. Ён абапіраўся на падтрымку мусульманскага насельніцтва паўночных раёнаў краіны. Такім чынам, ад праціўнікаў ваеннай хунты да прэзідэнцкіх выбараў дапушчаны толькі Ларан Гбагбо ад партыі Івуарыйскі народны фронт. Галасаванне прайшло 22 кастрычніка 2000 года, на якіх Геі пацярпеў паразу з боку Гбагбо, але адмовіўся прызнаць вынікі. У сваю чаргу Уатара, не дапушчаны да выбараў, заклікаў да перавыбараў. Хунта паспрабавала сфальсіфікаваць вынікі, абвясціўшы пераможцам Геі. Але падлог быў настолькі відавочным, што, калі, праз пару дзён, генерал абвясціў сябе прэзідэнтам, па закліку Ларана Гбагбо жыхары Абіджана паўсталі і коштам жыцця некалькіх дзясяткаў чалавек узялі штурмам прэзідэнцкі палац.
Летам 2002 года рашэннем прэзідэнта Гбагбо былі звольнены 750 вайскоўцаў, у асноўным мусульмане з поўначы. Гэтым скарыстаўся Геі, які ўзначаліў падрыхтоўку ўзброенага паўстання.
Сілы бакоў
Прэзідэнта Ларана Гбагбо падтрымалі службы дзяржаўнай бяспекі і нацыянальныя ўзброеныя сілы. На яго баку выступілі таксама розныя арганізацыі, у тым ліку левацэнтрысцкая партыя «Івуарыйскі народны фронт» і нацыяналістычнае апалчэнне «Альянс юных патрыётаў за нацыянальны ўздым» (больш вядомае як «Маладыя патрыёты»), у склад якога трапіла Федэрацыя студэнтаў і школьнікаў Кот-д’ІвуараFesci, syndicat ou mafia ? — article de Jeune Afrique publié le 9 février 2009.. Асноўную масу замежнікаў у лагеры ўрада склалі ліберыйскія найміты, у тым ліку, паводле Human Rights Watch, дзеці-салдаты. Для абслугоўвання і эксплуатацыі нацыянальных ВПС прыцягваліся французскія, паўднёваафрыканскія, балгарскія, расійскія, украінскія і беларускія наёмныя спецыялісты. Адзін з такіх — адстаўны палкоўнік ВПС РБ і ўдзельнік Афганскай вайны Юрый СушкінСергей Дмитриев. 15 лет без ответа: кто виновен в бомбардировке французских военных в Кот-д’Ивуар // RFI, 20 марта 2020.
Узброеныя сілы Кот-д’Івуара за ўвесь перыяд вайны складалі ад 17 000 да 17 050Côte d’Ivoire. Encyclopedia of the Nations чалавек. Праўрадавыя апалчэнні налічвалі ад 10 500 (у 2005 годзеAaron Karp (2010). «Elusive Arsenals: Gang and Group Firearms» . Small Arms Survey 2010: Gangs, Groups, and Guns. Capítulo IV (anexo 1 Active insurgencies). Ginebra: Cambridge University Press. ISBN 978-0-52114-684-5.) да 25 000 (у 2002 годзе«Afraid and Forgotten». Human Rights Watch. 22 de octubre de 2010.). Акрамя таго, на 2003 год завербавана адна тысяча ліберцыйцаўDavid J. Francis (2005). Civil Militia: Africa’s Intractable Security Menace?. Burlington: Ashgate Publishing, Ltd., pp. 120. ISBN 978-0-75464-452-1. Los mercenarios liberianos estaban agrupados en el Lima..
Асноўнай паўстанцкай арганізацыяй у грамадзянскай вайне стала групоўка «Новыя сілы», створаная ў снежні 2002 года як кааліцыя больш дробных фракцый: Патрыятычнага руху, Народнага руху Вялікага Захаду і Руху за справядлівасць і мір. Значная частка баевікоў першай сімпатызавала ліберальнай партыі «Аб’яднанне рэспубліканцаў», якую ўзначальваў Уатара, у той час як астатнія падтрымлівалі кіраўніка зрынутай хунты Геі. Антыўрадавыя сілы падтрымалі прадстаўнікі некалькі народаў, уключаючы , , . Паводле справаздачы Global Witness за сакавік 2003 года, 90 % членаў Народнага руху Вялікага Захаду і Руху за справядлівасць і мір былі наймітамі з Ліберыі ці Сьера-Леонэ. Многія байцы раней складаліся ў атрадах АРФ (паўстанцкая групоўка часоў грамадзянскай вайны ў Сьера-Леонэ) і арміі Чарльза Тэйлара (былы прэзідэнт Ліберыі).
Фактычнай сталіцай мяцежнікаў стаў горад Буаке. Ён меў выгаднае стратэгічнае становішча — населены пункт звязаны чыгункай з Буркіна-Фасо і аўтамабільнымі дарогамі з гарадамі Абіджан і Ямусукра, а таксама суседнімі дзяржавамі Малі, Гана і Буркіна-ФасоАлексей Алексеев. Кот, ранее известный как Берег // Коммерсантъ, 15 августа 2020.
Івуарыйскі ўрад заяўляў, што Буркіна-Фасо дапамагае мяцежным атрадам, хоць дзяржава неаднаразова адмаўляла гэтае сцвярджэнне. Міжнародная крызісная група, аднак, прадставіла дадзеным паведамленням некаторыя доказы: крыніцы ў буркінійскім урадзе паведамілі, што па паветры апазіцыянерам дастаўлялася зброя, а заходняя разведка даказала, што частка зброі, якая выкарыстоўвалася ў першапачатковых нападах паўстанцаў, паходзіць з запасаў прэзідэнцкай гвардыі Буркіна-Фасо. Таксама існуе інфармацыя аб дапамозе з боку ўрада Ліберыі.
На 2005 год «Новыя сілы» налічвалі ў сваіх шэрагах 11 500 баевікоў. На канец вайны іх было ад 8 да 10 тысячCecile Barbeito Thonon, Albert Caramés Boada & Patricia García Amado (2008). «Côte d’Ivoire: retos y cuestiones pendientes un año después de Ouagadougou». Quaderns de Construcció de Pau. Bercelona: Escola de Cultura de Pau. Julio de 2008, pp. 20.. З гэтых лічб у атрадах Патрыятычнага руху на 2002 год служылі 800 байцоў, на 2003 — ад 3 000 да 5 000International Crisis Group. «Côte d’Ivoire: 'The War is not yet over'». Africa Reports. Freetown/Bruselas: ICG. No. 72, 28 de noviembre de 2003, pp. 14., на 2005 — 4 000. Фарміраванні Народнага руху Вялікага Захаду складалі 2 000 чалавек у 2003 годзе, 1 000 — у 2005. Рух за справядлівасць і мір на 2005 год меў у наяўнасці тысячу апалчэнцаў.
Падзеі 2002 года
Паўстанне 19 верасня 2002 года, калі кіраўнік дзяржавы знаходзіўся з рабочым візітам у Італіі, успыхнулі паўстанні ў Абіджане, Буаке і » Côte d’Ivoire : La chronologie des événements depuis le 19 septembre 2002 «, site de l’Onuci.. Падзеі пачаліся з пратэстнай акцыі 200 звольненых вайскоўцаў-паўночнікаў, што лічылі сваю дэмабілізацыю праявай этнічнай непрыязнасці з боку паўднёвых івуарыйцаў. Хутка лік удзельнікаў узрос да 750.
Улады адказалі зносам дамоў працоўных мігрантаў, абвінавачаных у падтрымцы мяцежнікаў. Да гэтага далучыліся хрысціяне з поўдня, пачаўшы граміць трушчобы мусульман-паўночнікаў. Адначасна перасталі выходзіць чатыры апазіцыйныя газеты, былі адключаны ад эфіру радыёстанцыі, якія транслявалі праграмы, што не супадалі з афіцыйнай трактоўкай падзей. Дом Уатары быў спалены, і палітык схаваўся ў рэзідэнцыі французскага пасла. У сваю чаргу экс-прэзідэнт Бед’е атрымаў прытулак у пасла Канады. Лідар змоўшчыкаў Геі ў той жа дзень быў забіты разам з міністрам унутраных спраў Эмілем Бога Дуду ў Абіджане. Таксама загінула жонка генерала Роза Дуду Геі.
Абіджан паўстанцы ўзяць не здолелі, таму адступілі на поўнач — у Буаке і КарагоEl-Khawas, Mohamed A.; Anyu, Julius Ndumbe. Côte d’Ivoire: Ethnic Turmoil and Foreign Intervention // Africa Today. : журнал. — 2015. — № 61 (2). — C. 41-55.. Менавіта ў Паўночным Кот-д’Івуары яны дасягнулі поспеху, амаль цалкам яго захапіўшы. Краіна хутка раскалолася на дзве часткі: поўдзень — пад кантролем сіл Гбагбо, а поўнач — пад кантроль паўстанцаў. Апошнія аб’ядналіся ў арганізацыю „Патрыятычны рух Кот-д’Івуара“ на чале з Гіёмам Саро.
У канцы лістапада баі паміж паўстанцамі і ўладамі дасягнулі апагею: сутычкі вяліся ў раёне гарадоў і . Упершыню ў ваенных дзеяннях прыняла ўдзел авіяцыя, а менавіта верталёты Мі-24.
Інтэрвенцыя
Гбагбо заклікаў на дапамогу Францыю на падставе Дагавора аб ваенным супрацоўніцтве і ўзаемадапамогі 1962 года. Так як дакумент прадугледжваў прамое ўмяшанне толькі ў выпадку нападу замежнай дзяржавы, прэзідэнт краіны заявіў аб дачыненні да мецяжу Буркіна-Фасо. Парыж, аднак, засумняваўся. Францыя заявіла аб адмове ад прамога ваеннага ўмяшання, адзначыўшы, што дапаможа ўрадавай арміі толькі транспартам, сувяззю і ваеннымі саветнікамі. Але неўзабаве з’явілася пагроза жыццю 19 тысяч французскіх грамадзян, таму фармальная падстава для інтэрвенцыі была знойдзена.
22 верасня ў краіну ўведзены французскія войскі. У Абіджан перакінуты з Габона дзве роты 2-га парашутна-дэсантнага палка Замежнага легіёна для падтрымкі 43-га батальёна марской пяхоты французскай арміі, які ўжо знаходзіўся ў горадзе. Паветраная складнік быў прадстаўлены чатырма верталётамі SA.330 «Пума» камандавання спецыяльных аперацый, такой жа колькасцю «Газеляў», а таксама парай ваенна-транспартных самалётаў C-160 «Трансал». Кантынгент прыступіў да эвакуацыі замежнікаў. Адзін з верталётаў УС Францыі паблізу горада атрымаў лёгкія пашкоджанні, трапіўшы пад абстрэл баевікоў. У адказ іншыя французскія верталёты атакавалі і знішчылі грузавік, з якога паўстанцы вялі агонь.