Абдула Губайдулавіч Гізатулін (5 мая 1904, Ібрагімава (сучасны Чышмінскі раён), Расійская імперыя — 15 сакавіка 1945, Устфаў, Германія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Гвардыі сяржант. Камандзір аддзялення 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Адзін з 78 воінаў сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі, удастоеных звання Героя Савецкага СаюзаСегодня исполняется 105 лет со дня рождения Героя Советского Союза Абдуллы Гизатуллина — башинформ.рф — Новости новой Башкирии .

Біяграфія Абдула Губайдулавіч Гізатулін нарадзіўся 5 мая 1904 г. у вёсцы Ібрагімава. Па нацыянальнасці татарын. Адукацыя пачатковая. Член ВКП(б) з 1938 года. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады ў саўгасе «Уршак» Чышмінскага раёна.

У РСЧА прызваны ў маі 1942 года Чышмінскім райваенкаматам. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1942 г.

Камандзір аддзялення 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка (16-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 7-ы гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі сяржант А. Г. Гізатулін ў баях з нямецкімі захопнікамі праявіў выключную адвагу і мужнасць.

20 верасня 1943 г. у баі за в. Лапаціна Гомельскай вобласці А. Г. Гізатулін адбіў контратаку двух танкаў і пяхоты ворага і ў далейшым наступе са сваім аддзяленнем падавіў кулямётную кропку праціўніка, якая замінала прасоўванню савецкіх частак.

28 верасня 1943 г. пад артылерыйскім і кулямётным агнём праціўніка А. Г. Гізатулін першым з эскадрона пераправіўся на заходні бераг ракі Дняпро. У жорсткім баі за ўтрыманне плацдарма ля вёскі Галкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ён асабіста знішчыў 2 кулямёты праціўніка і тым самым даў магчымасць астатнім падраздзяленням палка паспяхова фарсіраваць раку. Пасля цяжкага ранення не пакінуў поле бою. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі сяржанту Гізатуліну Абдуле Губайдулавічу прысвоена званне Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..

А. Г. Гізатулін пасля лячэння ў шпіталі адправіўся на фронт, але трапіў не ў сваю частку, а стаў камандзірам гарматнага разліку ў знішчальным супрацьтанкавым артпалку.

Загінуў 15 сакавіка 1945 года, так і не даведаўшыся, што з’яўляецца Героем Савецкага Саюза. Пахаваны ў горадзе Устфаў (Германія). Аб захаванасці і месцазнаходжанні магілы Героя нічога не вядома.

Памяць У Башкартастане ўшаноўваюць імя Героя. У Чышмах яго імя носіць вуліца. Імя А. Гізатуліна высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78 Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі. У роднай вёсцы школа носіць імя Героя (муніцыпальная агульнаадукацыйная бюджэтная ўстанова «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа імя Абдулы Гізатуліна» в. Ібрагімава муніцыпальнага раёна Чышмінскі раён Рэспублікі Башкартастан)Школа имени Абдуллы Гизатуллина с. Ибрагимово Чишминский район .

Спасылкі

Республиканский музей Боевой славы — Гизатуллин Абдула Губайдуллович Юрий Узиков. Не узнал Герой о награде // БАШвестЪ. 05.05.08.

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Башкартастане